ГалоўнаяМерапрыемствыПершай жанчыне – доктару юрыдычных навук на Беларусі прысвячаецца
Запрашаем на творчыя заняткі “Паўлін”
“Трыццаць гадоў супрацоўніцтва ААН і Беларусі праз фота знакавых падзей”: фотавыстаўка да Дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый

Першай жанчыне – доктару юрыдычных навук на Беларусі прысвячаецца

Першай жанчыне – доктару юрыдычных навук на Беларусі прысвячаецца
Іншыя мерапрыемствы
25 кастрычніка – 9 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207b
Месца правядзення

З 25 кастрычніка па 9 студзеня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Першай жанчыне – доктару юрыдычных навук на Беларусі прысвячаецца: да 95-годдзя з дня нараджэння Ізабелы Іванаўны Марціновіч”.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Бібліяграфія публікацый прафесара І.І. Марціновіч:
    • манаграфіі, выданні, падрыхтаваныя ў сааўтарстве;
    • падручнікі, навучальныя дапаможнікі і навучальныя матэрыялы;
    • артыкулы ў часопісах;
    • артыкулы ў зборніках навуковых прац, дакладаў і тэзісаў канферэнцый.
  • Матэрыялы па біяграфіі і літаратурнай спадчыне І.І. Марціновіч.

Выстава разлічана на шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца жыццём і дзейнасцю прадстаўнікоў айчыннай юрыдычнай навукі.

Сярод пляяды вядомых беларускіх навукоўцаў-юрыстаў Ізабела Іванаўна Марціновіч займае асаблівае месца. Гэта першая ў Беларусі жанчына, якой прысвоена вучоная ступень доктара юрыдычных навук, вучонае званне прафесара.

Marcinovich Izabela Ivanauna_large.jpg Ізабела Іванаўна нарадзілася 27 кастрычніка 1927 г. у г.п. Багушэўск Віцебскай вобласці ў сям’і служачага. У 1945 г. пасля заканчэння школы з залатым медалём дзяўчына без уступных экзаменаў паступае ў Мінскі юрыдычны інстытут, а ў 1949 г., скончыўшы яго з адзнакай, – у аспірантуру. У 1954 г. паспяхова праходзіць абарона яе кандыдацкай дысертацыі “Прынцып галоснасці ў савецкім крымінальным працэсе”, а ў 1969 г. – доктарскай “Развіццё суда і крымінальна-працэсуальных форм судовай дзейнасці ў Беларускай ССР”. Пасля абароны навуковай працы з’яўляюцца актуальныя і сёння шматлікія публікацыі прафесара, выкананыя на аснове аналізу заканадаўства, практыкі яго прымянення.

Ёю была абгрунтавана ідэя аб неабходнасці стварэння ў Беларусі ювенальнай юстыцыі і прапанавана мадэль яе арганізацыі, распрацаваны прапановы па мадэрнізацыі арганізацыйных форм адвакацкай дзейнасці, уніфікацыі і гарманізацыі заканадаўства аб судаўладкаванні Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Дзесяць гадоў І.І. Марціновіч была членам Пастаяннай палаты міжнароднага трацейскага суда ў Гаазе, у якасці эксперта-распрацоўніка ўдзельнічала ў падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. і канцэпцыі судова-прававой рэформы ў Беларусі.

Шмат сіл і часу аддавала Ізабела Іванаўна справе падрыхтоўкі юрыстаў на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: у вучэбнай аўдыторыі, падчас кіравання навукова-даследчай працай, у савеце па абароне дысертацый. Прафесар прывіла любоў да навуковай дзейнасці многім сваім студэнтам яшчэ пры рабоце над дыпломнымі працамі, што пасля вылілася ў абарону імі дысертацыйных даследаванняў. Ізабела Іванаўна надрукавала каля 180 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, была сааўтарам падручнікаў і навукова-практычных каментарыяў. Падрыхтавала 4-х кандыдатаў і аднаго доктара юрыдычных навук. За поспехі ў навукова-педагагічнай дзейнасці ёй прысвоены званні заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь, заслужанага работніка вышэйшай школы БССР і заслужанага работніка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Прафесар І.І. Марціновіч узнагароджана Граматай Вярхоўнага Савета БССР, яна лаўрэат прэміі імя У.І. Пічэты і вышэйшай юрыдычнай прэміі “Феміда”.

16 лютага 2021 г. Ізабела Іванаўна пайшла з жыцця. Навука страціла бліскучага вучонага, які валодаў тонкай прававой інтуіцыяй і найшырэйшай юрыдычнай эрудыцыяй.

Экспазіцыя, прысвечаная першай жанчыне – доктару юрыдычны навук на Беларусі, налічвае каля 60 дакументаў: гэта кнігі, перыядычныя выданні, аўтарэферат дысертацыі на рускай і беларускай мовах.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам