ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі “Паўлін”
Барысаў – горад славуты, горад старажытны
Першай жанчыне – доктару юрыдычных навук на Беларусі прысвячаецца

Запрашаем на творчыя заняткі “Паўлін”

Запрашаем на творчыя заняткі “Паўлін”
Іншыя мерапрыемствы
29 кастрычніка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

29 кастрычніка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Паўлін”.

У шматлікіх краінах паўлінаў лічаць каралеўскімі птушкамі, сімваламі прыгажосці, гонару і велічы. Каб зрабіць яркую фігурку паўліна з каляровай і аксамітнай паперы, трэба скласці “гармонікам” папяровы ліст і склеіць дэталі вырабу па загадзя нарыхтаваных шаблонах.

Дзеці даведаюцца, ці ўмеюць паўліны лётаць, плаваць і паляваць на змей, адгадаюць загадкі і прачытаюць вершы пра гэтых птушак.


Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам