ГалоўнаяМерапрыемствыБарысаў – горад славуты, горад старажытны
Дар Беларускага саюза дызайнераў
Запрашаем на творчыя заняткі “Паўлін”

Барысаў – горад славуты, горад старажытны

Барысаў – горад славуты, горад старажытны
Іншыя мерапрыемствы
1 лістапада – 11 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 1 лістапада па 11 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Барысаў – горад славуты, горад старажытны”, прымеркаваная да 920-годдзя з дня заснавання горада.

На маляўнічым беразе ракі Бярэзіна размешчаны горад Барысаў, заснаваны князем полацкім Барысам-Рагвалодам у 1102 годзе і названы яго імем. На працягу ўсей сваёй больш чым 900-гадовай гісторыі горад займаў важнае стратэгічнае значэнне. Аб жыцці Барысава ў розныя гістарычныя перыяды і яго багатай культурнай спадчыне выдадзены навуковыя працы, артыкулы, навукова-папулярныя кнігі, выяўленчыя альбомы, памяткі, ілюстрацыйныя матэрыялы, якія шырока прадстаўлены ў экспазіцыі.

У раздзеле “Дакрануцца да сівой даўніны” можна пазнаёміцца з працай археолага, гісторыка, заснавальніка беларускай навуковай археалогіі, даследчыка старажытнасцяў Міншчыны Яўстафія Тышкевіча: “Описание Борисовского уезда”. Прадстаўлены таксама выданні “Город Борисов Минской губернии” (1910), “Дзевяць стагоддзяў Барысава” і інш.

Barysau-1.jpg

Ваенная гісторыя горада, падзеі 1812 года, Вялікай Айчыннай вайны, партызанская барацьба Барысава адлюстравана ў раздзеле “Рэліквіі ратных подзвігаў” – кнігах “Над Бярозай” В. Пашкевіча, “Чтобы знали, чтобы помнили…”, “Города воинской славы Минской области”, “Г. Борисов и Борисовский уезд в Отечественную войну 1812 года” У. Краснянскага, “Война 1812 года: военное искусство, военно-экономическое противоборство, гуманитарные аспекты” і інш.

У 1871 г. была пабудавана Маскоўска-Брэсцкая чыгунка. На правым беразе ракі ўзніклі чыгуначная станцыя і гандлёва-прамысловы пасад Нова-Барысаў. У горадзе дзейнічалі дзве запалкавыя фабрыкі “Вікторыя” і “Бярэзіна”, папяровая фабрыка “Папірус”, крыштальная фабрыка “Барысаў”, смалакурная і шкіпінарная, кафляна-ганчарная і ганчарна-пасудная вытворчасці, чыгуналіцейны і лесапільны заводы і інш. На верфі будаваліся параходы. Некаторыя прадпрыемствы працуюць да нашых дзён. Гісторыю прамысловасці Барысава, яго багатай архітэктурнай спадчыны ілюструюць матэрыялы раздзела “Старадаўнія рамёствы і сучасная вытворчасць”.


Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам