ГалоўнаяМерапрыемствыДар Беларускага саюза дызайнераў
Гісторыя электратранспарту. Ад конкі да электробуса
Барысаў – горад славуты, горад старажытны

Дар Беларускага саюза дызайнераў

Дар Беларускага саюза дызайнераў
Іншыя мерапрыемствы
1–30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
выставачны комплекс (пам. 104)
Месца правядзення

1 лістапада ў выставачным комплексе (пам. 104) адбылася прэзентацыя календароў, перададзеных у дар Беларускім саюзам дызайнераў.

У 100-гадовы юбілей фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніліся новай калекцыяй: старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі перадаў бібліятэцы больш за 100 рознафарматных календароў. Большасць з іх – айчынныя календары ХХІ ст., аўтарамі якіх з’яўляюцца беларускія дызайнеры. Частка – падарункі ад замежных калег.

На выстаўцы дэманструецца толькі частка калекцыі. У сваёй большасці гэта іміджавыя календары розных арганізацый з рэпрадукцыямі твораў сусветных і беларускіх мастакоў і графікаў (Сальвадора Далі, Гаўрыіла Вашчанкі, Канстанціна Губарава, Уладзіміра Савіча, Міколы Селешчука і інш.), фотамастакоў (Вадзіма Качана, Ігара Саўчанкі, Анатоля Клешчука і інш.).

Асаблівай увагі заслугоўваюць календары, створаныя ў межах асветніцкіх праектаў “Зберагаючы традыцыі, мы будуем будучыню” і “Памятаем пра мінулае, рухаючыся ў будучыню”, якія, акрамя прэзентацыі дзейнасці заказчыка, аб’ядноўваюць і прадстаўляюць гістарычныя і культурныя артэфакты, што захоўваюцца ў музеях і бібліятэках нашай краіны.


Выставачны праект будзе працаваць да 30 лістапада 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам