ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае на заняткі па пластылінаграфіі
Фотавыстаўка “Чырванаборскі край”
З казкай па жыцці

Дзіцячы пакой запрашае на заняткі па пластылінаграфіі

Дзіцячы пакой запрашае на заняткі па пластылінаграфіі
Іншыя мерапрыемствы
28 студзеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

28 студзеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі па пластылінаграфіі “Цырк”.

Маляваць можна не толькі з дапамогай фарбаў, алоўкаў ці фламастараў, але і... пластылінам!

На занятках дзеці створаць аб’ёмную выяву арэны цырка са сланянём. Яркія кавалачкі пластыліну нанясуць мазкамі на выразаныя з паперы шаблоны сланяняці, тумбы і шарыкаў, гатовыя дэталі прыклеяць на шчыльны кардон бэзавага колеру і ўпрыгожаць карцінку рознакаляровымі сцяжкамі.

Падчас мерапрыемства дзеці паслухаюць вершы і песні пра цырк, пагуляюць у пацешную гульню “Мяшочак настрояў”.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам