ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на творчыя заняткі ў тэхніцы пластылінаграфіі
Майстар-клас па дэкарыраванні талерак у тэхніцы “трафарэт”
Памяць спаленых вёсак

Запрашаем на творчыя заняткі ў тэхніцы пластылінаграфіі

Запрашаем на творчыя заняткі ў тэхніцы пластылінаграфіі
Іншыя мерапрыемствы
25 сакавіка
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

25 сакавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Акварыум” у тэхніцы пластылінаграфіі.

Маляўнічую карцінку з акварыумнай рыбкай і водарасцямі дзеці намалююць пры дапамозе пластыліну, акуратна размазаўшы яго па акрэсленых маркерам контурах на пластыкавай паверхні.

Ілюстраваныя энцыклапедыі аб акварыумных рыбках і раслінах дапамогуць даведацца шмат цікавага аб падводным свеце і яго дзіўных насельніках.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам