ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па дэкарыраванні талерак у тэхніцы “трафарэт”
Творца дасканаласці
Запрашаем на творчыя заняткі ў тэхніцы пластылінаграфіі

Майстар-клас па дэкарыраванні талерак у тэхніцы “трафарэт”

Майстар-клас па дэкарыраванні талерак у тэхніцы “трафарэт”
Іншыя мерапрыемствы
23 сакавіка
Дата правядзення
15.00–19.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка запускае серыю майстар-класаў з удзелам вядомых майстроў народнай творчасці Беларусі ў рамках выставачнага праекта “Фарфоравае асарці”.

16 і 23 сакавіка а 15-й у выставачным комплексе (пам. 104) ладзяцца сустрэчы з членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Наталляй Керус па дэкарыраванні талерак у тэхніцы “трафарэт”.

Яшчэ ў часы старажытных цывілізацый дэкарыраванне посуду ператварылася ў сапраўднае мастацтва. Тады ўпрыгожваннем керамікі займаліся жанчыны, сёння захоплены і мужчыны, і дзеці.

Як мінімум 6 тысяч гадоў таму на керамічных вырабах з’явіліся ўзоры і арнамент. Талеркі, кубкі, рознае начынне ўпрыгожвалася магічнымі коламі, вітымі лініямі, таямнічымі ўзорамі. Выявы людзей, жывёл і раслін таксама можна ўбачыць на знойдзеных у ходзе раскопак прадметах.

Роспіс быў тэматычным, да прыкладу, калі керамічныя блюды прызначаліся для садавіны, старажытныя майстры іх і малявалі.

Лічыцца, што дзякуючы дэкору талерак актыўна развівалася выяўленчае мастацтва ў цэлым. Ускладняліся сюжэты, адточваліся дэталі, мастакі шукалі новыя каляровыя магчымасці і прадумвалі майстэрскія ўзоры і арнаментальны дэкор.

Вялікія размаляваныя талеркі могуць стаць удалым упрыгожаннем інтэр’ера, маленькія, зробленыя сваімі рукамі будуць цудоўным падарункам блізкім у сувязі з важнай падзеяй альбо проста без нагоды.

На майстар-класе наведвальнікі змогуць стварыць сваю непаўторную талерку пры дапамозе дэкору.

Для ўдзелу ў майстар-класе неабходна:

  • абавязкова зарэгістравацца: (8 017) 293 27 50;
  • прынесці з сабой керамічную талерку для яе далейшага дэкарыравання.

Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Фарфоравае асарці”:

  • для дарослых – 7 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (пры прад’яўленні дакумента) – 5 руб.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Выстава будзе доўжыцца да 12 снежня 2023 года.
Дата заканчэння яе працы можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37293 27 50.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам