ГалоўнаяМерапрыемствыМая краіна
Запрашаем на творчыя заняткі “Хатка ў вёсцы”
Дар Нацыянальнай бібліятэцы ад Банка ВТБ (Беларусь)

Мая краіна

Мая краіна
Іншыя мерапрыемствы
28 чэрвеня – 20 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
кальцавая галерэя (2-гі паверх)
Месца правядзення

Выстава “Мая краіна”, прысвечаная Году міру і стварэння і прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, працуе з 28 чэрвеня ў кальцавой галерэі 2-га паверха.

Суверэнная Беларусь беражліва захоўвае спадчыну мінуўшчыны і закладвае новыя традыцыі. У іх – дасягненні і лепшыя якасці беларусаў: працавітасць, таленавітасць, добразычлівасць, памяркоўнасць, талерантнасць, згуртаванасць, гасціннасць. Традыцыі – найважнейшая частка нацыянальнай культуры, аснова нацыянальнай самасвядомасці, якая ўмацоўвае духоўную сувязь пакаленняў і эпох. Шматвяковая гісторыя беларускага народа красамоўна сведчыць аб тым, як высока беларусы цэняць мір і дабрабыт на роднай зямлі, як беражліва ставяцца да спадчыны мінулых пакаленняў і ўпэўнена будуюць сучаснае і будучае сваёй дзяржавы.

Святочная выстава “Мая краіна” складаецца з пяці тэматычных раздзелаў. Адкрывае яе раздзел “Беларусь: лічбы і факты”, дзе распавядаецца пра дасягненні і рэкорды беларусаў. Раздзел “Мая дзяржава” раскрывае гісторыю беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь. Трэці раздзел атрымаў назву “Каштоўны дар продкаў”. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і мірнае неба над галавой – адзін з галоўных дароў, атрыманы намі ад продкаў, як і нацыянальныя каштоўнасці і гісторыка-культурная спадчына беларусаў. У раздзеле “Моцная і квітнеючая” раскрываюцца прыродныя рэсурсы, эканоміка і сацыяльная сфера краіны. Пяты раздзел “Беларусь глядзіць у будучыню” распавядае пра маладзёжную палітыку і адукацыю.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 80 дакументаў. Сярод экспанатаў – навуковыя, навукова-папулярныя ілюстраваныя выданні, фотаальбомы, якія адлюстроўваюць сучасны стан развіцця рэспублікі.

За гады суверэнітэту вырасла новае пакаленне беларусаў, якое ўзбагачае традыцыі незалежнай краіны, штодзённа працуе дзеля ўмацавання міру, стабільнасці, эканамічнага развіцця сваёй радзімы і з надзеяй глядзіць у будучыню.

Выстава “Мая краіна” будзе цікава шырокаму колу чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі.


Экспазіцыя працуе да 20 жніўня 2023 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам