ГалоўнаяМерапрыемствыПошукі творчай гармоніі
Дар ад Беларускага геаграфічнага таварыства
Запрашаем на творчыя заняткі “38 папугаяў”

Пошукі творчай гармоніі

Пошукі творчай гармоніі
Іншыя мерапрыемствы
18 жніўня – 18 верасня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

Юбілейная кніжная выстаўка “Пошукі творчай гармоніі”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння беларускага літаратуразнаўца, крытыка Уладзіміра Казберука (1923–2016), праходзіць з 18 жніўня па 18 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Уладзімір Міхайлавіч быў на дзіва працавітым чалавекам на ніве нашай літаратуры і культуры. Літаратуразнавец даследаваў праблемы беларускага рамантызму, вывучаў ўзаемасувязі і ўзаемаўплыў славянскіх літаратур. Яго работы вызначаюцца глыбінёй думкі і арыгінальнасцю погляду на літаратурныя з’явы. На працягу навуковай дзейнасці крытык напісаў і апублікаваў дзясяткі цікавых артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры і культуры, унёc удакладненні ў асэнсаванне асобных момантаў мінуўшчыны, запаўняючы невядомыя і малавядомыя старонкі гісторыі літаратурнага і культурнага жыцця Беларусі.

Сведчаннем плённай дзейнасці даследчыка сталі працы “Рамантычны пошук: назіранні над беларускім рамантызмам пачатку ХХ ст.” (1983), “Ступені росту: беларуская літаратура канца ХIХ – пачатку ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў” (1974), якія экспануюцца на выстаўцы ў раздзеле “Арыенціры і маякі”. Таксама тут прадстаўлены выданні, дзе Уладзімір Міхайлавіч выступае адным з аўтараў: “Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры” (т. 2, 1969), “Старонкі літаратурных сувязей” (1970), “Гісторыя беларускай літаратуры: ХIХ – пачатку ХХ ст.” (1998), “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (т. 1, 2003) і інш. Дапаўняюць экспазіцыю кнігі, зборнікі, перыядычныя выданні, ў якіх надрукаваны навуковыя артыкулы, прадмовы, каментарыі і заўвагі У.М. Казберука, а таксама працы вучонага аб жыцці і дзейнасці Я. Коласа, Ф. Багушэвіча, Ф. Скарыны, А. Гаруна, А. Міцкевіча і інш. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягнуць кнігі з аўтографамі самога аўтара.

У раздзеле “След на зямлі” экспануюцца матэрыялы, прысвечаныя жыццю і творчасці юбіляра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам