Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
21 жніўня ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі (2-гі паверх) адбылася цырымонія перадачы ў дар “алмазу ведаў” выданняў ад Беларускага геаграфічнага таварыства.
Калекцыя складаецца з 33 кніг. Гэта альбомныя выданні, прысвечаныя ваеннай гісторыі Расіі і Савецкага Саюза першай паловы ХХ стагоддзя (Руска-японская, Першая сусветная і Вялікая Айчынная войны). Большая частка кніг выдадзена ў рамках “Библиотеки Музея техники Вадима Задорожного” (Масква). Некаторыя выданні прысвечаны гісторыі Беларусі ў гады Першай і Другой сусветных войнаў.
З гэтымі і іншымі кнігамі цяпер можна будзе пазнаёміцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Каштоўны падарунак ад Беларускага геаграфічнага таварыства будзе цікавы шырокаму колу чытачоў.
У рамках цырымоніі запланавана падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж дзвюма арганізацыямі, мэтай якога з’яўляецца ўмацаванне сувязей паміж бакамі, садзейнічанне ў рэалізацыі сумесных праектаў у сферы прапаганды кнігі, далучэнне да чытання шырокага кола чытачоў.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.