ГалоўнаяМерапрыемствыЛясы – зялёны рэсурс планеты
Спяшайцеся бачыць фарфоравую прыгажосць!
Сацыяльна-прававыя меры па пераадоленні п’янства і алкагалізму ў Рэспубліцы Беларусь

Лясы – зялёны рэсурс планеты

Лясы – зялёны рэсурс планеты
Іншыя мерапрыемствы
1 верасня – 30 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

Тэматычная выстава “Лясы – зялёны рэсурс планеты” праходзіць з 1 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).

Чалавецтва ўжо даўно прыстасавалася выкарыстоўваць прыроду і яе рэсурсы для задавальнення сваіх патрэб: здабыча драўніны забяспечвала нас будматэрыяламі і палівам, паляванне і збіральніцтва – ежай і лекавымі сродкамі. З ростам насельніцтва Зямлі лясны масіў больш не паспяваў аднаўляцца, бо на месцы высечаных, вытаптаных, загінулых або выпаленых участкаў натуральным шляхам лясы аднаўляюцца вельмі павольна.

Да канца XX стагоддзя сфарміравалася новая парадыгма ўстойлівага кіравання лясамі, якая прадугледжвае мэтанакіраваныя, доўгачасовыя, эканамічна выгадныя ўзаемаадносіны чалавека і лясных экасістэм.

Устойлівае кіраванне лясамі асабліва важна для Беларусі. У трэцюю нядзелю верасня (сёлета гэта 17 верасня) адзначаецца прафесійнае свята ўсіх, чыя праца звязана з аховай лясоў і іх выкарыстаннем – Дзень работнікаў лесу.

У мэтах садзейнічання развіццю лесагаспадарчай галіны, эфектыўнага выкарыстання лясных рэсурсаў, захавання экалагічнай і сацыяльнай ролі лясоў у Беларусі зацверджана Дзяржаўная праграма “Беларускі лес” на 2021–2025 гг. Больш падрабязна аб праграме і асаблівасцях эфектыўнага лесакарыстання раскажуць артыкулы з часопісаў “Наука и инновации”, “Государственный контроль”, “Труды БГТУ”.

Пытанням захаванасці ляснога фонду прысвечаны публікацыі з выданняў “Лесное и охотничье хозяйство”, “Охрана труда и социальная защита”, “Журнал Белорусского государственного университета”.

У апошні час у свеце запатрабавана экалагічная асвета і экалагічны турызм. Прыродны патэнцыял лясоў Беларусі для развіцця гэтых напрамкаў велізарны. Гэтыя тэмы закранаюць артыкулы з часопісаў “Зеленый контейнер”, “Беларуская думка”, “Известия Гомельского государственного университета” і інш.

Усяго на выставе прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 06.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.



Бібліятэкарам