ГалоўнаяМерапрыемствыСпяшайцеся бачыць фарфоравую прыгажосць!
Пісьменнасць у лічбавым свеце: праблемы, дасягненні, перспектывы
Лясы – зялёны рэсурс планеты

Спяшайцеся бачыць фарфоравую прыгажосць!

Спяшайцеся бачыць фарфоравую прыгажосць!
Іншыя мерапрыемствы
12 студзеня – 12 снежня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
Выставачны комплекс
Месца правядзення

12 студзеня ў выставачным комплексе (пам. 104) адбылося адкрыццё выставы “Фарфоравае асарці”.

Запрашаем гледачоў акунуцца ў мастацтва фарфору. У экспазіцыі прадстаўлена каля 500 фарфоравых прадметаў: казачныя і літаратурныя героі, цыркавыя артысты, балерыны і вулічныя музыканты, выявы жывёл, бюсты кампазітараў, паэтаў і пісьменнікаў, плакеткі, талеркі, кубкі, чарніліцы, алоўніцы, сервізы і іншыя прадметы інтэр’еру, а таксама фарфор на сентыментальна-пастаральныя сюжэты, навагоднюю і касмічную тэмы.

Асаблівым гонарам калекцыі з’яўляюцца фарфоравыя статуэткі казачных персанажаў “Чырвоны Каптурок і Шэры Воўк” (Германія, II пал. XX ст.), “Бураціна” (Ленінградскі фарфоравы завод, Расія, XX ст.), “Гусі-лебедзі” (Дулёўскі фарфоравы завод, Расія, XX ст.) і інш.

Сярод разнажанравых скульптур вакалістаў, акцёраў, музыкаў, артыстаў цырка, танцораў вылучаюцца фарфоравыя статуэткі “Балерына Бусел” і “Балерына Кошка” (Дзмітраўскі фарфоравы завод (Вербілкі), Расія, II пал. XX ст.). Пры стварэнні статуэтак скульптары І. Апаковіч і М. Інтызаран натхняліся спектаклем “Бусляня”, першым дзіцячым балетам, пастаўленым у 1937 годзе сіламі навучэнцаў Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча. Цікава, што роля цэнтральнага персанажа балета – Котачкі – была сыграна вучаніцай трэцяга класа Маяй Плісецкай.

Некалькі вітрын у экспазіцыі займаюць унікальныя статуэткі жывёльнага свету розных кантынентаў зямнога шара, у тым ліку жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Не пакінуць абыякавымі наведвальнікаў і кампазіцыі з фарфоравых ваз розных памераў, гонарам серыі можна лічыць вазы рознай афарбоўкі, выпушчаныя ў 1950-х гадах.

Выстава аб’яднала фарфор заводаў Беларусі, Расіі, розных краін Еўропы.

Фарфоравую калекцыю для выставы прадставіў Віктар Сувораў, член праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў.

З фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў экспазіцыі прадстаўлены альбомы рэпрадукцый, энцыклапедыі, якія прысвечаны гісторыі ўзнікнення фарфору і развіцця яго вытворчасці ў свеце і дазваляюць параўнаць фарфоравыя вырабы розных краін. Наведвальнікам таксама будуць цікавыя выданні, да якіх звярталіся скульптары пры стварэнні фарфоравых статуэтак, напрыклад, кніга “Чырвоны Каптурок” Шарля Перо 1923 года з малюнкамі выдатнага ілюстратара дзіцячых кніг У. Канашэвіча.

Аўтарскія экскурсіі


Запрашаем любавацца крохкай прыгажосцю фарфору і здзіўляцца мастацтву яго стварэння да 12 снежня 2023 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Кошт квіткоў складае:

  • для дарослых – 7 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў (пры прад’яўленні дакумента) – 5 руб.
Cямейны білет:

  • група з двух дарослых і аднаго дзіцяці да 16 гадоў – 11 руб.
  • група з двух дарослых і двух дзяцей да 16 гадоў – 13 руб.
  • шматдзетныя сям’і (пры прад’яўленні дакумента) – 13 руб.
Бясплатна:

  • дзецям да 7 гадоў і выхаванцам дзіцячых дамоў, людзям з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні)
  • суправаджальнікам групы школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 суправаджальнік на 10 дзяцей).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 368 37 37, 293 27 50.

Глядзіце таксама рэпартажы тэлеканалаў “Беларусь 1” і “Беларусь 24”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам