Электронныя інфармацыйныя рэсурсы адкрытага доступу - важны элемент інфармацыйнага забеспячэння навукова-адукацыйных працэсаў.
Ініцыятыва Адкрытага доступу (Open Access) узнікла ў асяроддзі навукоўцаў і бібліятэкараў як альтэрнатыва публікацыі артыкулаў у навуковых часопісах у канцы 1990-х гг. і складалася ў тым, што з дапамогай Інтэрнэту вучоныя могуць абысціся без камерцыйных выдавецтваў шляхам размяшчэння сваіх публікацый на сайтах арганізацый, навуковых аб'яднанняў, асабістых сайтах і т.п. Умовай аднясення публікацыі да катэгорыі адкрытага доступу з'яўляецца бясплатны, бестэрміновы і неаўтарызаваны доступ да твора, дазвол на яго капіраванне, выкарыстанне, распаўсюджванне, стварэнне на яго аснове вытворных работ пры ўмове адпаведнага ўказання аўтарства.
У дадзеным раздзеле прадстаўлены спасылкі на электронныя інфармацыйныя рэсурсы, да якіх карыстальнікі могуць атрымаць бясплатны доступ. Акрамя рэсурсаў, якія распаўсюджваюцца ў рамках Ініцыятывы адкрытага доступу, тут ёсць таксама спасылкі на:
рэсурсы, даступныя карыстальнікам у рамках захавання заканадаўства, у тым ліку рэтраспектыўныя выданні, якія ахоўваюцца законам аб аўтарскім праве;
рэсурсы арганізацый, у тым ліку выдавецкіх, размешчаныя на сайтах на падставе рашэння арганізацыі-ўладальніка;
рэсурсы навуковых і адукацыйных суполак;
рэсурсы створаныя ў ходзе рэалізацыі навукова-адукацыйных праектаў;
ініцыятыўныя рэсурсы фізічных асоб;
сайты арганізацый;
тэматычныя парталы;
каталогі рэсурсаў, да якіх магчымы бясплатны доступ;
падзейныя і інфармацыйныя сайты;
пошукавыя сэрвісы, арыентаваныя толькі на рэсурсы адкрытаго доступу;
Прадметныя даведнікі - гэта сэрвісы ў Інтэрнэт, якія падтрымліваюць сістэматычны пошук рэсурсаў. Яны забяспечваюць спасылкі на рэсурсы (дакументы, аб'екты, сайты ці службы), пераважна даступныя праз Інтэрнэт, і заснаваныя на апісанні гэтых рэсурсаў.