ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыЛічбавыя бібліятэкіЗалатая калекцыя ЕўразііВыданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў "Залатой калекцыі Еўразіі"Геаграфія

Геаграфія

ГЕАГРАФІЯ

Pavlovskiy.jpg

Назва: Дрисвятское озеро (Ковенской губернии) в гидро-географическом отношении: с планом озера и профилями дна.

Аўтар: Паўлоўскі, Міхаіл Аляксандравіч.

Месца і год выдання: Вильна : Типография А. Г. Сыркина, 1910.

Анатацыя: Паўлоўскі Міхаіл Аляксандравіч – географ. Аўтар кнігі апісвае гідрагеаграфічныя даследаванні возера Дрысвяты Ковенскай губерні. У выданні размешчаны план возера з профілямі дна. 

Smorodskiy.jpg
Назва: География Минской губернии.

Аўтар: Смародскі, Аляксандр Паўлавіч.

Месца і год выдання: Минск : издание Минского губернского статистического комитета, 1894.

Анатацыя: Смародскі Аляксандр Паўлавіч (1850–1910) – сакратар Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, гісторык, пісьменнік, выкладчык. Мінская губерня – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі ў 1793–1795, 1796–1921 гадах. Кніга ахоплівае розныя аспекты геаграфіі Мінскай губерні. Змяшчае апісанні глебы, нізіны, узвышша, вядзення сельскай гаспадаркі, прамысловасці. У выданні размешчана карта Мінскай губерні.

 

Назва: Город Борисов (Минской губернии).

Аўтар: Клейн, Эдуард Міхайлавіч.

Месца і год выдання: Вильна: издание Сев.-Западного отдела Императорского русского географического общества, 1910 (Типография А. Г. Сыркина).

Анатацыя: У кнізе апісана гісторыя Барысава – павятовага горада Мінскай губерні, аднаго з цэнтраў прамыслова-гандлёвых паселішчаў Паўночна-Заходняга краю. Барысаў належыць да ліку гарадоў, заснаваных мясцовымі заходне-рускімі князямі. Аўтар дае апісанне Барысава, Нова-Барысава і старога Барысава. У кнізе змешчаны 24 ілюстрацыі з відамі павятовага горада.

Назва: Краткий очерк Минской губернии в физико-географическом и статистико-экономическом отношениях.

Аўтар: Ястремский, Федор Николаевич.

Месца і год выдання: Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1897.

Анатацыя: Ястрэмскі Фёдар Мікалаевіч – дзяржаўны дзеяч Расійскай Імперыі, апублікаваў звыш дзясятка работ па эканоміцы, геаграфіі і статыстыцы Мінскай губерні. У гэтым нарысе прадстаўлена характарыстыка флоры і фаўны, змяшчаюцца звесткі пра карысныя выкапні, прыведзены статыстычныя даныя губерні.

Назва: Днепр и Приднепровье: описание губерний: Смоленской, Минской, Черниговской, Киевской, Полтавской, Екатеринославской, Херсонской, Таврической и Курской.

Аўтар: Турбин, Сергей Иванович.

Месца і год выдання: Санкт-Петербург: Общественная польза, 1877.

Анатацыя: Выданне складаецца з асобных нарысаў, прысвечаных Смаленскай, Мінскай, Чарнігаўскай і іншым губерням. Апісаны асноўныя геаграфічныя асаблівасці населеных пунктаў (клімат, глеба, колькасць паветаў, вёсак, колькасць насельніцтва і інш.). Прыводзяцца звесткі пра звычкі і заняткі жыхароў, змяшчаюцца кароткія гістарычныя факты. У кнізе размешчаны ілюстрацыі.

Назва: Топографическия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императорскаго Величества в Белорусския наместничества.

Месца і год выдання: Санкт-Петербург: При С.П.Б. Императорской Академии наук, 1780.

Анатацыя: Кніга прысвечана падарожжу расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ на беларускія землі ў 1780 г. Змяшчае апісанні зямель, гарадоў і іншых пасяленняў з указаннем колькасці іх жыхароў, роду іх заняткаў. Прыводзяцца звесткі пра замкі, палацы, храмы і манастыры, а таксама даведачныя даныя пра рэгіён.

Назва: Краткое описание Гродненской губернии: географическое положение и границы Гродненской губернии.

Аўтар: Бируля, Константин Владимирович.

Месца і год выдання: Гродно: Губернская типография, 1897.

Анатацыя: Гродзенская губерня – адна з паўночна-заходніх губерняў Расійскай імперыі з цэнтрам у горадзе Гродне. Была ўтворана ў 1795 годзе з беларускіх зямель, якія раней знаходзіліся ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Апісваецца гісторыя паходжання губерні, яе геаграфічнае месцазнаходжанне, прыродныя ўмовы, флора і фаўна. Прыводзяцца звесткі пра размяшчэнне насельніцтва (з характарыстыкай этнічнага складу), яго заняткі і промыслы.

Назва: Беловежская пуща : ее исторический очерк, современное охотничье хозяйство и Высочайшие охоты в Пуще.

Аўтар: Карцов, Георгий Павлович.

Месца і год выдання: СПб. : Артист. заведение А.Ф. Маркса, 1903.

Анатацыя: Багатая, ахутаная легендамі і паданнямі гісторыя Белавежскай пушчы, яе ўнікальная прырода, шмат у чым захаваўшая рысы першабытнасці, зрабілі пушчу адным з найбольш вядомых прыродных аб’ектаў свету. Кніга Г. Карцова ўяўляе летапіс, які распавядае пра гісторыю, фаўну, флору і кліматычныя ўмовы ўнікальнага старажытнага лесу, царскія паляванні, пачынаючы з XIV стагоддзя. Дзякуючы ілюстрацыям вядомых мастакоў, кніга была папулярным выданнем у гісторыкаў, прыродазнаўцаў і нават служыла ўзорам для паліграфістаў таго часу.

Назва: Carte de la Pologne : Divisee par provinces et palatinats et subdivisee par districts, construite d’apres quantite d’arpentages d’observations, et de mesures prises sur les lieux ("Карта Польши с ее провинциями, воеводствами, землями и регионами").

Аўтар: Рицци-Дзаннони, Джованни Антонио.

Месца і год выдання: [Париж], 1772.

Анатацыя: Гісторыя картаграфавання беларускіх зямель непарыўна звязана з гісторыяй развіцця заходнееўрапейскай і рускай картаграфіі, паколькі тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а з канца XVIII ст. знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі.
У XVIII ст. актыўным збіральнікам картаграфічных твораў быў ваявода І.А. Ябланоўскі з беларускага горада Навагрудак. Пад яго назіраннем і пры фінансавай падтрымцы, выкарыстоўваючы матэрыялы яго калекцыі, італьянскі картограф Д.А.Рыцы-Дзаноні стварае знакамітую "Карту Польши с ее провинциями, воеводствами, землями и регионами" (G.A. Rizzi-Zannoni. "Carte de la Pologne..."), выдадзеную ў выглядзе атласа ў 1772 г., на якой прадстаўлена тэрыторыя Беларусі. Гэтая першая падрабязная буйнамаштабная карта Польшчы (да яе падзелу) ахоплівае тэрыторыі сучаснай Польшчы, Літвы, Беларусі і заходніх раёнаў Расіі. Вялікае Княства Літоўскае прадстаўлена Віленскім, Трокскім, Полацкім, Навагрудскім, Віцебскім, Берасцейскім, Мсціслаўскім і Мінскім ваяводствамі. Карты гравіраваны і ілюмінаваны ад рукі (акварэль). Гэта адзіны старадрукаваны атлас, дзе маштабна і падрабязна абазначаны беларускія землі.

Назва: Топографическия примечании на знатнейшия места путешествия Ея Императорскаго Величества в Белорусския наместничества.

Месца і год выдання: [Санкт-Петербург] : При С.П.Б. Импер. Акад. Наук, 1780.

Анатацыя: У 1780 г. было спланавана і адбылося грандыёзнае падарожжа расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ ў беларускія намесніцтвы. У гэтым выданні ўпершыню была прадстаўлена гісторыя і стан далучаных да Расійскай імперыі ў 1772 г. усходнебеларускіх зямель, якія наведала імператрыца. Дэталёва апісаны гарады, гарадкі і іншыя паселішчы, з указаннем колькасці жыхароў, роду іх заняткаў.
Расказана пра славутасці гэтых мясцін: прыведзена апісанне замкаў, палацаў, храмаў, манастыроў Усходняй Беларусі. Уключаны таксама звесткі па геаграфіі рэгіёна. У канцы кнігі – даведачныя матэрыялы.

Назва: Геаграфія Беларусі.

Аўтар: Смолич, Аркадий Антонович.

Месца і год выдання: Вільня : Друкарня «Промень», 1919.

Анатацыя: Аркадзь Смоліч (1891–1938) – дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі. У 1927 г. стаў першым беларускім прафесарам геаграфіі.
"Геаграфія Беларусі" Аркадзя Смоліча – вучэбны дапаможнік, адначасова – навуковы твор і жывы, пранікнёны аповед пра беларускую зямлю, яе прыроду, гаспадарку і народ. У свой час яна атрымала шырокае грамадскае прызнанне, стала незаменнай крыніцай радзімазнаўства і самапазнання беларусаў. У кнізе прыводзіцца не толькі геаграфічнае апісанне краіны ў яе этнаграфічных межах, але і падрабязная характарыстыка ўсіх рэгіёнаў, гарадоў і найбольш адметных месцаў. Асноўную мэту выдання аўтар вызначыў у эпіграфе да кнігі: “Каб Беларусь перастала быць краем, невядомым для саміх беларусаў”. “Геаграфія” А. Смоліча і цяпер застаецца непераўзыдзеным узорам навукова-папулярнага апісання беларускай зямлі.

Название: Река Западная Двина: историко-географическій обзоръ.

Аўтар: Сапунов, Алексей Парфенович.

Месца і год выдання: Витебск : Типолитогр. Г.А. Малкина, 1893.

Анатацыя: У фундаментальнай манаграфіі выдатнага гісторыка, археолага, краязнаўца Аляксея Парфёнавіча Сапунова (1851–1924) “Река Западная Двина: историко-географическій обзоръ” сканцэнтраваны маштабны і разнастайны гістарычны, археалагічны, геаграфічны і гідраграфічны матэрыял. У ёй прыведзена дакладнае апісанне ракі Заходняя Дзвіна, яе берагоў і прылеглых тэрыторый: гісторыка-геаграфічны агляд ракі ў старажытныя і сярэднія стагоддзі, апісаны крыніцы і прытокі Заходняй Дзвіны, каналы і праекты каналаў паміж Дзвіною і сістэмамі іншых рэк, парогі, мелі; падрабязна апісаны дзвінскія воды, падзенне і быстрыня цячэння Дзвіны; змяшчаецца геалагічны агляд берагоў Заходняй Дзвіны, апісанне рыбы, якая вялася ў басейне ракі, спосабы яе лоўлі; гісторыка-статыстычнае даследаванне дзвінскага гандлю са старажытных часоў; гісторыка-статыстычнае апісанне пасяленняў, якія размяшчаліся па цячэнні ракі. Цэлы раздзел прысвечаны тэме “Дзвіна ў паэзіі”..
Гістарычныя, этнаграфічныя, эканамічныя матэрыялы выяўлены А. Сапуновым з розных крыніц. У кнізе вялікая колькасць ілюстрацый, табліц і карт. Некаторыя ілюстрацыі асабліва каштоўныя тым, што адлюстраваныя на іх гістарычныя аб’екты перасталі існаваць.

Назва: Беловежская пуща: (наброски пером и фотографией).

Аўтар: Вишняков, Евгений Петрович.

Месца і год выдання: С.-Петербург: Типография и фототипия В.И. Штейна, 1894.

Анатацыя: Белавежская пушча – рэшткі першабытнага лесу, які размяшчаецца ў заходняй частцы тэрыторыі Беларусі і з’яўляецца яе сімвалам. Расійскі географ, фатограф, генерал ад інфантэрыі Я. Вішнякоў (1841–1916) прысвяціў ёй свой фотаальбом “Беловежская пуща”. У кнізе ён выступіў як аўтар тэксту і фатограф. Яго фотакамера захавала глухія непралазныя нетры Белавежскай пушчы, малыя ўчасткі мясцовасці: гушчары, навалы, бураломы, асаковыя балоты.

Назва: Опыт описания Могилёвской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях: с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3 кн. Кн. 1.

Аўтар: Дембовецкий, Александр Станиславович.

Месца і год выдання: Могилёв на Днепре, 1882–1884 (Типография Губернского правления), 1882.

Анатацыя: Аляксандр Станіслававіч Дзембавецкі (1840–1914) – беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, краязнавец. Губернатар Магілёўскай губерні (1872–1893). Узначальваў Магілёўскі губернскі статыстычны камітэт. Яго трохтомная праца змяшчае найбольш поўнае і дакладнае апісанне гісторыі і тагачаснага стану Магілёўскай губерні таго часу.

Назва: Опыт описания Могилёвской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях: с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3 кн. Кн. 2.

Аўтар: Дембовецкий, Александр Станиславович.

Месца і год выдання: Могилёв на Днепре, 1882–1884 (Типография Губернского правления), 1884.

Анатацыя: Аляксандр Станіслававіч Дзембавецкі (1840–1914) – беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, краязнавец. Губернатар Магілёўскай губерні (1872–1893). Узначальваў Магілёўскі губернскі статыстычны камітэт. Яго трохтомная праца змяшчае найбольш поўнае і дакладнае апісанне гісторыі і тагачаснага стану Магілёўскай губерні таго часу.

Назва: Опыт описания Могилёвской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях: с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3 кн. Кн. 3.

Аўтар: Дембовецкий, Александр Станиславович.

Месца і год выдання: Могилёв на Днепре, 1882–1884 (Типография Губернского правления), 1884.

Аннотация: Аляксандр Станіслававіч Дзембавецкі (1840–1914) – беларускі дзяржаўны і грамадскі дзеяч, краязнавец. Губернатар Магілёўскай губерні (1872–1893). Узначальваў Магілёўскі губернскі статыстычны камітэт. Яго трохтомная праца змяшчае найбольш поўнае і дакладнае апісанне гісторыі і тагачаснага стану Магілёўскай губерні таго часу.

Назва: Lithuania : Duche de Lithvanie, Samogitie, Rußie & Volhinie.

Аўтар: Gerardus Mercator.

Месца і год выдання: [S. l., 1595 ці 1602].

Анатацыя: На карце знакамітага фламандскага картографа Герарда Меркатара, узрост якой складае амаль 500 гадоў, можна знайсці абрысы сучаснай Беларусі, якая ўваходзіла ў той час у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Назва: Magni Ducatus Lithuaniae, caeterarumoue regionum illi adiacentium exacta descriptio. Великое Княжество Литовское с многочисленными принадлежащими ему землями, точно описанное.

Аўтар: Карта была подготовлена к изданию целым коллективом картографов и издателей. Среди них – известный гравер и художник Томаш Маковский, возглавлявший типографию при дворе Радзивиллов в Несвиже.

Месца і год выдання: S.l., s.a.

Анатацыя: Карта была надрукавана па ініцыятыве і за кошт Мікалая Радзівіла “Сіроткі” (1549–1616). Карта ВКЛ складзена дастаткова падрабязна, нанесены шматлікія населеныя пункты, дакладна адзначана гідраграфія. Надрукавана ў Амстэрдаме ў 1613 г. на лацінскай мове і лічыцца выдатным дасягненнем беларускай і заходнееўрапейскай картаграфіі.

Назва: Атлас народонаселения Западно-Русского края по исповеданиям.

Аўтар: [карты составлены подполковником Генерального штаба [А.Ф.] Риттих ; под заведыванием и ближайшим руководством д.с.с. [П.Н.] Батюшковым].

Месца і год выдання: Санкт-Петербург, 1864 (Печ. в типографии В. Веллинга; Хромолитография Полторацкого и Ильина).

Анатацыя: У “Атласе” прадстаўлены агульная карта народанасельніцтва Заходнерускага краю і 9 карт народанасельніцтва асобных губерняў па веравызнаннях (Магілёўская, Віцебская, Віленская, Гродзенская і інш.). Выданне дазваляе вызначыць працэнтны склад грамадзян кожнага веравызнання ў канкрэтнай мясцовасці і даведацца пра колькасць жыхароў рознага полу па кожным прыходзе.

Назва: Новый атлас или Собрание карт всех частей земнаго шара почерпнутый из разных сочинителей и напечатанный в Санктпетербурге для употребления юношества в 1793 году при Горном училище.

Аўтар: Атлас гравирован под руководством А.М. Вильдбрехта в Географическом департаменте с французского атласа. Под картами 18, 32 и 55 подписи гравёров А. Савинкова, Т. Михайлова, И. Колпакова. Тит. л. гравирован Г.Т. Харитоновым.

Месца і год выдання: [Санктпетербург : При Горном училище, 1793].

Анатацыя: Асобныя карты Атласа – № 25 “Карта Польшчы з землямі”, № 27 “Заходняя частка Расійскай дзяржавы”, № 28 “Усходняя частка Расійскай дзяржавы” – адлюстроўваюць тэрыторыю Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.

Бібліятэкарам