ГІСТОРЫЯ |
|
![]() |
Назва: Минский департамент Великого княжества Литовского.
Аўтар: Краснянскі, Уладзімір Гаўрылавіч. Месца і год выдання: Санкт-Петербург : Сенатская типография, 1902. Анатацыя: Краснянскі Уладзімір Гаўрылавіч (1863–1930) – педагог, гісторык, краязнавец, член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. У кнізе апісаны падзеі Айчыннай вайны 1812 года, прадстаўлены звесткі пра наступленне французаў на тэрыторыю Мінска і Мінскай губерні. |
![]() |
Назва: Город Слуцк. Аўтар: Глебаў, Іван Аляксандравіч. Месца і год выдання: Вильна : Типография “Русский почин”, 1904.
Анатацыя: Глебаў Іван Аляксандравіч (1864– ) – педагог, гісторык. Нарыс прысвечаны гістарычнаму мінуламу Слуцка, пачынаючы са старажытнага перыяду існавання горада да XVIII стагоддзя. Падрабязна апісаны час кіравання княжацкага роду Алелькавічаў. |
![]() |
Назва: Лепель, уездный гор. Витебской губ.: хроника минувшей жизни. Аўтар: Даўгяла, Дзмітрый Іванавіч. Месца і год выдання: Витебск: Губернская типолитография, 1905. Анатацыя: Даўгяла Дзмітрый Іванавіч (1868–1942) – беларускі і расійскі вучоны ў галіне гісторыі і археаграфіі, крыніцазнаўства, архівазнаўства. У кнізе апісваецца гісторыя горада Лепеля, яго геаграфічнае становішча і мясцовыя славутасці. Даецца хроніка з жыцця Лепеля, сабраная з архіўных матэрыялаў павятовых гарадоў. |
![]() |
Назва: Сказания исландских или скандинавских саг о Полоцке, князьях полоцких и р. Западной Двине. Аўтар: Сапуноў, Аляксей Парфяновіч Месца і год выдання: [Витебск: б. и., 1916?]. Анатацыя: Ісландскія сагі – найбольш вядомы жанр скандынаўскай літаратуры. Гэта празаічныя творы, якія распавядаюць пра старажытныя часы не толькі дадзенай дзяржавы, але і суседніх абласцей і зямель. Менавіта таму сагі з’яўляюцца найкаштоўнейшай крыніцай па гісторыі паўночнаеўрапейскіх краін. А. П. Сапуноў у сваёй кнізе сабраў інфармацыю з саг, перакладзеных з лацінскай мовы, у якіх даюцца гістарычныя звесткі пра горад Полацк і раку Заходняя Дзвіна. Апісваецца Полацкае княства, жыццё яго князёў і асаблівасці побыту таго часу. |
![]() |
Месца і год выдання: Санкт-Петербург: Издание редакции народного журнала “Мирский вестник”, 1876. Анатацыя: У нарысах расказваецца пра беларускія губерні, прыроду Палесся, уплыў прыродных умоў на побыт насельніцтва. Таксама апісваецца гісторыя, норавы, народныя звычаі беларусаў. |
![]() |
Назва: Исторический очерк местечка Турова, прежней столицы удельного Туровского княжества. Месца і год выдання: Минск: Типография Губернского правления, 1877. Анатацыя: Гаўсман Міхаіл Антонавіч (1817–1889) – гісторык, краязнавец, археолаг, збіральнік беларускіх прадметаў даўніны. У нарысе аўтар апісвае гісторыю Турава – самага старажытнага горада на тэрыторыі рассялення племені дрыгавічоў. Кніга выдадзена ў 1877 годзе ў Мінску, у Друкарні Губернскага праўлення. |
![]() |
Назва: Город Мстиславль: (Могилевской губернии): с 50 автотипиями. Месца і год выдання: Вильна: Типография Иосифа Завадского, 1912. Анатацыя: Краснянскі Уладзімір Гаўрылавіч (1863–1930) – педагог, гісторык, краязнавец, член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Кніга прысвечана гістарычнай мінуўшчыне горада Мсціслаўля. Змяшчае апісанні помнікаў гісторыі і культуры найстарэйшага горада Магілёўскай губерні. У выданні размешчаны 50 аўтатыпій, на адвароце верхняй вокладкі экслібрыс. |
![]() |
Назва: Статут Великого Княжества Литовского 1588 года. Месца і год выдання: [Москва], 1854. Анатацыя: Статут ВКЛ 1588 г. – самы дасканалы збор законаў сярэднявечнай Еўропы, унутраны статут жыцця народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго гісторыя, побыт, мараль, традыцыі, родная мова. Створаны і надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у віленскай друкарні братоў Мамонічаў пад кіраўніцтвам і на сродкі вялікага канцлера ВКЛ Льва Сапегі. Статут дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы нават пасля ліквідацыі ВКЛ да 1840 г. і паслужыў узорам для складання збораў законаў правазнаўцамі іншых краін. Дадзенае выданне Статута 1588 г. на рускай мове ў 1854 г. было ініцыявана Маскоўскім таварыствам гісторыі і старажытнасцей расійскіх. |
![]() |
Назва: Белорусы : В 3 т. Т. 1 : Введение в изучение языка и народной словесности. Аўтар: Карский, Евфимий Федорович. Месца і год выдання: Варшава: Типография Варшав. учеб. округа, 1903. Анатацыя: Фундаментальная праца “Беларусы” (т. 1–3, 1903–1922) беларускага філолага-славіста, заснавальніка беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі, этнографа, палеографа і педагога з’яўляецца энцыклапедыяй беларусазнаўства. У 1-м томе даследуецца паходжанне беларускага народа, акрэслены этнічныя межы, прыведзена этнаграфічная карта Беларусі пачатку ХХ ст., асветлены важнейшыя этапы гісторыі беларускай мовы, яе спецыфічныя асаблівасці і ўзаемасувязі з рускай, украінскай, польскай, літоўскай і інш., вызначаны асноўны фонд рукапісаў і помнікаў пісьменнасці беларускага паходжання. |
![]() |
Назва: Белоруссия и Литва : Исторические судьбы Северо-Западного края. Аўтар: Н.И. Петров, И.И. Малышевский, М.И. Городецкий и др. ; Изд. при М-ве внутр. дел П.Н. Батюшковым. Месца і год выдання: СПб.: Тип. Т-ва "Обществ. польза", 1890. Анатацыя: Кніга была выдадзена па ініцыятыве расійскага дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка П.М. Бацюшкава (1810–1892) і доўгі час лічылася адной з фундаментальных прац, прысвечаных царкоўнай, ваеннай і палітычнай гісторыі Беларусі са старажытных часоў да XIX ст. У кнізе 99 гравюр і карт. |
![]() |
Аўтар: Без-Корнилович, Михаил Осипович. Месца і год выдання: СПб., 1855. Анатацыя: У кнізе беларускага гісторыка, краязнаўца і этнографа, генерал-маёра рускай арміі Без-Карніловіча М. В. (1796–1862) разгледжаны пытанні этнічнай тэрыторыі, прыведзены звесткі пра гістарычныя помнікі Беларусі, культуру, побыт і вераванні яе жыхароў. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны апісанню народных абрадаў, звычаяў, народнай метэаралогіі. |
![]() |
Назва: Витебская старина. Т. 1: с приложениями и рисунками в тексте. – Часть текста на польском и латинском языках. Аўтар: Сапунов, Алексей Парфенович. Месца і год выдання: Витебск: Типография Губернского правления, 1883. Анатацыя: Характэрнай асаблівасцю першага тома “Віцебскай даўніны” з’яўляецца яго афармленне: прыгожая шматколерная вокладка, малюнкі гербаў Віцебска, Віцебскага княства і Віцебскай губерні, вялікая колькасць партрэтаў, віды віцебскіх храмаў, разнастайныя планы і чарцяжы, літаграфічныя выявы старажытных пячатак, грамат і рукапісаў. |
![]() |
Назва: Кароткая гісторыя Беларусі : з 40 рысункамі. Аўтар: Ластоўскі, Вацлаў Юсцінавіч. Месца і год выдання: Вільня: Друкарня М. Кухты, 1910.
Анатацыя: В. Ластоўскі (1883–1938) – пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху пачатку ХХ ст. Не будучы прафесійным гісторыкам, але з’яўляючыся патрыётам і дасведчаным у розных сферах жыцця чалавекам, ён па-новаму ацаніў падзеі мінулага краіны і расставіў акцэнты. Аўтар разглядаў і характарызаваў падзеі адпаведна карысці ці шкоды, нанесеных імі беларусам. Мінулае Беларусі ў яго даследаванні было прадстаўлена праз разгляд культурных пераўтварэнняў і палітычных падзей, што адбываліся на беларускіх землях. |
![]() |
Аўтар: Сапунов, Алексей Парфенович. Месца і год выдання: Витебск: издание Витебского губернского статистического комитета, 1903.
Анатацыя: Сапуноў Аляксей Парфёнавіч (1851–1924) – выдатны гісторык, археолаг, краязнаўца. Даследаваў гісторыю, літаратуру, этнаграфію, археалогію, архітэктуру, фальклор Беларусі, пераважна Прыдзвінскага краю. А. Сапуноў з няўхільнай настойлівасцю развіваў думку пра неабходнасць мясцовага вывучэння Віцебскай губерні, мясцовай літаратурнай і навуковай творчасці і служыў гэтаму прынцыпу словам і справай. |
![]() |
Назва: Книга подарков Матери-Родине: от партизан и партизанок бригады “Дяди Коли”. Месца і год выдання: [Минская область], отряд им. Дзержинского. – Ноябрь-декабрь 1943. Анатацыя: У гады Вялікай Айчыннай вайны друкаванае слова партызанскіх і падпольных газет, лістовак, часопісаў служыла сапраўднай зброяй. Вялікая роля належала рукапісным выданням, у якіх асвятляліся самыя разнастайныя бакі падпольнай работы і партызанскага жыцця і прыводзілася інфармацыя пра становішча на франтах, расказвалася пра баявыя подзвігі савецкіх воінаў, працоўны гераізм народа, мужную барацьбу партызан. |
![]() |
Назва: Книга подарков Матери-Родине: от партизан и партизанок бригады “Дяди Коли”. Месца і год выдання: [Минская область], отряд им. Сталина. – Ноябрь-декабрь 1943. Анатацыя: У гады Вялікай Айчыннай вайны перыядычны друк перайшоў на падпольнае становішча. Арганізацыямі партызанскіх злучэнняў і атрадаў выдаваліся рукапісныя часопісы, у стварэнні якіх прымалі ўдзел партызанскія журналісты, літаратары, публіцысты, мастакі, таму часта часопісы былі вельмі змястоўныя, цікавыя і багата ілюстраваныя. Публікаваліся нататкі, замалёўкі, апавяданні, насычаныя фактамі, эпізодамі з жыцця партызанскіх атрадаў. |
![]() |
Назва: Народный мститель. Книга подарков Матери-Родине: журн. комсомол. орг. партизан. бригады “Дяди Коли”. Месца і год выдання: [Минская область],1943. Анатацыя: У гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі выходзіла шмат падпольных партыйных і камсамольскіх выданняў. Рукапісным часопісам належала вялікая роля ў адлюстраванні дзейнасці партызанскіх фарміраванняў. Яны з’яўляюцца своеасаблівымі гістарычнымі дакументамі, панарамай партызанскіх бітваў і будняў, старонкамі народнай творчасці таго векапомнага часу. |
![]() |
Назва: Баркулабовская летопись. Аўтар: Довнар-Запольский, Митрофан Викторович. Месца і год выдання: Киев: Типография Императорского Университета св. Владимира Н.Т. Корчак-Новицкого, 1908. Анатацыя: Баркулабаўскі летапіс займае выдатнае месца сярод беларускіх летапісаў XVI–XVIII стст. Гэта крыніца па гісторыі Беларусі сярэдзіны XVI – пачатку XVII ст., помнік беларускай мовы, усёй беларускай культуры. У сваёй рабоце беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст і эканаміст М. Доўнар-Запольскі (1867–1934) абагуліў свае вынікі вывучэння дакумента. |
![]() |
Назва: “«Чертеж» гор. Витебска 1664 года”. Аўтар: Сапунов, Алексей Парфенович. Месца і год выдання: Витебск: Типография насл. М.Б. Неймана, 1910. Анатацыя: Віцебск – адзін з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў. Вядомы беларускі гісторык, краязнавец А.П. Сапуноў (1851–1924) у сваёй рабоце размясціў графічную крыніцу па гісторыі горадабудаўніцтва Беларусі эпохі позняга феадалізму – “«Чертеж» города Витебска 1664 г.”, на якім з дакументальнай дакладнасцю зафіксаваны планіроўка і абарончая сістэма горада таго часу. |
![]() |
Назва: Полоцко-Витебская старина. Кн. 1. Аўтар: Месца і год выдання: Витебск: Типография наследников М. Б. Неймана, 1911. Анатацыя:“Полацка-Віцебская даўніна” – выданне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выйшлі 3 тамы (т. 1, 1911; т. 2, 1912; т. 3, 1916; усе ў Віцебску). Асноўная тэматыка – гісторыя Полацка-Віцебскага краю ІХ–ХІХ стст. і дакументы аб вайне 1812 г. Змешчана шмат матэрыялаў выяўленчага характару: фотаздымкі і партрэты дзяржаўных, ваенных, рэлігійных дзеячаў, малюнкі археалагічных помнікаў Віцебшчыны і Полаччыны. У выданні асвятляліся падзеі навуковага, культурнага і грамадскага жыцця. Рэгулярна друкаваліся справаздачы пра дзейнасць мясцовай архіўнай камісіі. |
![]() |
Назва: Полоцко-Витебская старина. Кн. 2. Аўтар: Месца і год выдання: Витебск: Типография наследников М. Б. Неймана, 1912. Анатацыя:“Полацка-Віцебская даўніна” – зборнік артыкулаў, архіўных дакументаў і навуковых работ на гістарычную тэму пра Віцебшчыну і Беларусь у агульным. Зборнік падрыхтаваны і выдадзены Віцебскай навуковай архіўнай камісіяй у 1911–1916 гг. у Віцебску ў трох кнігах на рускай мове. |
![]() |
Назва: Полоцко-Витебская старина. Вып. 3. Аўтар: Месца і год выдання: Витебск: Типография наследников М. Б. Неймана, 1916. Анатацыя:“Полацка-Віцебская даўніна” – выданне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выйшлі 3 тамы (т. 1, 1911; т. 2, 1912; т. 3, 1916; усе ў Віцебску). Асноўная тэматыка – гісторыя Полацка-Віцебскага краю ІХ–ХІХ стст. і дакументы аб вайне 1812 г. Змешчана шмат матэрыялаў выяўленчага характару: фотаздымкі і партрэты дзяржаўных, ваенных, рэлігійных дзеячаў, малюнкі археалагічных помнікаў Віцебшчыны і Полаччыны. У выданні асвятляліся падзеі навуковага, культурнага і грамадскага жыцця. Рэгулярна друкаваліся справаздачы пра дзейнасць мясцовай архіўнай камісіі. |
![]() |
Назва: Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа. Аўтар: Шантыр, Фабіян Гiляравiч. Месца і год выдання: Слуцк: Друкарня З. Барнака, 1918. Анатацыя: Фабіян Гiляравiч Шантыр (1887–1920) – беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Яго кніга, прысвечаная беларускаму пытанню, распавядае пра гістарычнае палажэнне беларускага народа, яго адносіны з суседнімі народамі, раскрывае асаблівасці беларусаў як прадстаўнікоў асобнай нацыі, прасочвае шлях, па якому ідзе адраджэнне і самавызначэнне беларускага народа. |