ВЫДАТНЫЯ АСОБЫ |
|
![]() |
Назва: Великий князь литовский Витовт и его время.
Аўтар: Ваяводскі, Вітольд Фёдаравіч. Месца і год выдання: Санкт-Петербург : Губернская типография, 1907. Анатацыя: Ваяводскі Вітольд Фёдаравіч – гісторык, супрацоўнік Імператарскага археалагічнага інстытута. Вялікі князь Літоўскі, Вітаўт, з’яўляецца адным з самых вядомых кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ пры жыцці быў названы Вялікім. Выданне змяшчае нарыс жыцця гэтага выдатнага кіраўніка і палкаводца. |
![]() |
Назва: Георгий Конисский. Аўтар: Мінкевіч, Іў. Месца і год выдання: Чернигов: Типография Губернского правления, 1895. Анатацыя: Георгій (Каніскі, Рыгор Восіпавіч; архіепіскап Магілёўскі, Мсціслаўскі і Аршанскі; 1717–1795) – украінскі і беларускі царкоўны і грамадскі дзеяч, пісьменнік. Змагаўся за захаванне і адраджэнне праваслаўя ў Беларусі. З 1755 г. – епіскап Магілёўскі (або Беларускі). Першы, пасля доўгага перапынку, праваслаўны епіскап у Рэчы Паспалітай. З 1772 г. – епіскап Магілёўскі, Мсціслаўскі і Аршанскі, з 1783 г. – архіепіскап. Ім былі напісаны знакамітыя “Записки о времени появления унии”, “Записки о могилёвской семинарии” і інш. |
![]() |
Аўтар: Merczyng, Henryk. Месца і год выдання: Warszawa: Wł. Łazarski, 1911. Анатацыя: Радзівіл Мікалай Крыштоф (Сіротка; 1549–1616) – дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, пісьменнік, мецэнат. М. К. Радзівіл быў актыўным барацьбітом супраць пратэстанцкага руху. Прымаў удзел у ваенных дзеяннях Лівонскай вайны ў складзе войск Стэфана Баторыя. У 1586 заснаваў Нясвіжскую ардынацыю. |
![]() |
Назва: Ян Баршчэўскі – першы беларускі пісьменнік XIX сталецця: (успамін у 60-ю гадаўшчыну смерці). Аўтар: Зямкевіч, Рамуальд Аляксандравіч. Месца і год выдання: Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1911. Анатацыя: Баршчэўскі Ян (1790–1851) – беларускі і польскі пісьменнік, мысліцель, фалькларыст, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. На працягу ўсёй творчасці Ян Баршчэўскі кіраваўся рамантычна-ўзвышаным пачуццём любові да роднага краю. Яго беларускія творы напісаны ў фальклорным стылі, маюць павучальны або рэалістычны характар. У кнізе змешчаны вершы Я. Баршчэўскага. Выданне надрукавана ў Вільні ў 1911 годзе. |
![]() |
Назва: В. Н. Тяпинский, переводчик Евангелия на белорусское наречие. Аўтар: Довнар-Запольский, Митрофан Викторович. Месцаі год выдання: [Санкт-Петербург]: Типография Императорской Академии наук, 1899. Анатацыя: Цяпінскі Васіль Мікалаевіч (каля 1540 – каля 1600) – беларускі асветнік, пісьменнік, кнігадрукар і перакладчык. Выступаў за развіццё нацыянальнай культуры. У сваім фальварку арганізаваў друкарню, у якой выдаў Евангелле з паралельнымі тэкстамі на царкоўна-славянскай і беларускай мовах (каля 1580 г.). Васіль Цяпінскі прадоўжыў гуманістычныя і культурна-асветніцкія традыцыі, закладзеныя Францыскам Скарынам, падзяляў грамадска-палітычныя і рэлігійныя погляды Сымона Буднага. |
![]() |
Назва: Доктор Франциск Скорина : его переводы, печатные издания и язык. Аўтар: Владимиров, Петр Владимирович. Месца і год выдання: [Санкт-Петербург]: Типография Императорской академии наук, 1888. Анатацыя: Праца рускага гісторыка літаратуры і славіста П.У. Уладзімірава (1854–1914) прысвечана беларускаму і ўсходнеславянскаму першадрукару, пісьменніку, перакладчыку, гуманісту і асветніку эпохі Адраджэння – Францыску Скарыну (каля 1490–1551). Гэта першы вопыт ўсебаковага даследавання асобы Ф. Скарыны, дзейнасць якога разглядаецца на фоне Вялікага Княства Літоўскага пачатку XVI ст. |
![]() |
Назва: У трохсотыя ўгодкі смерці вялікага канцлера Льва Сапегі. Аўтар: Шкялёнак, М. Месца і год выдання: Вільня: [Друкарня Я. Левіна], 1933. Анатацыя: Кніга з’яўляецца першым у беларускай гістарыяграфіі манаграфічным нарысам, прысвечаным жыццю і дзейнасці палітычнага, грамадскага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Льва Сапегі (1557–1633), дыпламата, мысліцеля, стратэга, які паходзіў са знатнага магнацка-княжацкага роду. З яго імем звязана стварэнне ў 1581 годзе Трыбунала ВКЛ – вышэйшага судова-апеляцыйнага органа краіны, падрыхтоўка і выданне Статута ВКЛ 1588 г. Філасофска-прававыя веды і перакананні Льва Сапегі значна паўплывалі на змест Статута – самага дасканалага збору законаў сярэднявечнай Еўропы, класічнага ўзору феадальнага права, які дзейнічаў на беларускай зямлі да 1840 года. |
![]() |
Месца і год выдання: Санкт-Петербург: Синод. тип., 1841. Анатацыя: Еўфрасіння Полацкая ўшаноўваецца як апякунка і нябеснай заступніцай зямлі беларускай. Нарадзілася каля 1101 г. (не пазней за 1104) у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Княжна ўпотай прыняла пострыг пад імем Еўфрасінні. Прападобная Еўфрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Еўфрасіння сама сачыняла музыку, спрыяла развіццю жывапісу і праславілася як першая беларуская мецэнатка. На яе сродкі і па яе заказе ў 50-я гады XII ст. была пабудавана царква святога Спаса – вяршыня полацкай архітэктурнай школы. Па заказе Еўфрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. быў створаны унікальны шэдэўр старажытнабеларускага прыкладнога мастацтва – крыж, які быў названы яе імем. Галоўная беларуская святыня страчана пад час другой сусветнай вайны. Яго месцазнаходжанне да гэтага часу не вызначана. |
![]() |
Назва: Небесные беги. Аўтар: Дроздович, Язеп Нарцизович. Месца і год выдання: Вильно: Тип. А. Дворжеца, 1931.
Анатацыя: Язэп Драздовіч – шматгранная асоба ў гісторыі беларускай культуры – мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, адзін з заснавальнікаў нацыянальнага гістарычнага жывапісу. Я. Драздовіча называлі беларускім Леанарда да Вінчы, беларускім Цыялкоўскім. |
![]() |
Назва: А.П. Сапунов: к 25-летию его ученой и литературной деятельности. Аўтар: Стукалич, Владимир Казимирович. Месца і год выдання: Витебск: Губернская типолитография, 1905.
Анатацыя: Манаграфія У.К. Стукаліча (1858–1918), гісторыка, краязнаўца і літаратуразнаўца прысвечана 25-годдзю навуковай і літаратурнай дзейнасці Аляксея Парфёнавіча Сапунова (1851–1924), які даследаваў гісторыю, літаратуру, этнаграфію, архітэктуру, фальклор Беларусі, пераважна Падзвіння. У кнізе змешчаны кароткі біяграфічны нарыс, падрабязнае апісанне прац выдатнага вучонага, які стаў, па меркаванні М.В. Доўнара-Запольскага, “піянерам правінцыйнай навукі”. |
![]() |
Назва: Иван Иванович Носович : (краткий биографический очерк). Аўтар: Шейн, Павел Васильевич. Месца і год выдання: Санкт-Петербург: Типография Императорской Академии наук, 1900. Анатацыя: Кніга вядомага беларускага этнографа і фалькларыста П. Шэйна (1826–1900) прысвечана жыццю і дзейнасці выдатнага беларускага мовазнаўца-лексікографа, этнографа, фалькларыста, педагога, паэта, перакладчыка, грамадскага дзеяча, чалавека вялікай эрудыцыі, паліглота Івана Іванавіча Насовіча (1788–1877). |
![]() |
Назва: Прафесар Браніслаў Эпімах-Шыпіла : З яго жыцця і працы. Аўтар: Станкевіч, Адам. Месца і год выдання: Вільня: БІГК, 1935. Анатацыя: У кнізе прыведзены агляд жыцця і дзейнасці дзеяча беларускай культуры, выдаўца, фалькларыста, мовазнаўцы Браніслава Ігнатавіча Эпімах-Шыпілы (1859–1934), які адыграў вялікую ролю ў развіцці мовы, літаратуры і культуры Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. |
![]() |
Назва: Аўтар: Уладзіслаў Галубок : Нар. артыст БССР. Месца і год выдання: Мінск.: Полымя, [1929]. Анатацыя: Уладзіслаў Галубок (1882–1937) – адзін з найбуйнейшых дзеячаў сцэны, ён спалучаў у сабе талент пісьменніка і драматурга, акцёра і рэжысёра, мастака і музыканта, выхавальніка артыстычнай моладзі і арганізатара тэатральнай справы. У. Галубку першаму было прысвоена званне народнага артыста БССР (1928). |
![]() |
Назва: Полацкі князь Усяслаў – беларускі нацыянальны асілак. Аўтар: Сахараў, Сяргей. Месца і год выдання: Вільня: Kałossie, 1939 (Беларуская друкарня імя Фр. Скарыны).
Анатацыя: Кніга прысвечана славутай асобе полацкага князя Усяслава Брачыслававіча Чарадзея (каля 1029–1101). Доўгае, больш чым паўвекавое, валадарства Усяслава Чарадзея было перыядам стварэння тэрытарыяльнай, палітычнай і этнакультурнай асновы будучай Беларусі, эканамічнага і палітычнага росквіту полацкіх зямель, развіцця горада як гандлёвага і культурнага цэнтра. |