ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіБанк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны інфармацыйны рэсурс “Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” уяўляе сабой сістэматызаваны збор звестак аб гісторыка-культурных каштоўнасцях узятых пад ахову дзяржавай і ўключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Рэсурс змяшчае поўную навукова-праектную дакументацыю аб аб’ектах гісторыка-культурных каштоўнасцей, інфармацыю аб выдавецкіх i іншых матэрыялах, якія адносяцца да гісторыка-культурнай спадчыны. Служыць папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, паказвае турыстычны патэнцыял такіх аб’ектаў. Закліканы садзейнічаць арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

“Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь” знаходзіцца ў распрацоўцы і даступны пакуль толькі на беларускай мове.

Кансультанты:
Віткоўская Таццяна Уладзіміраўна

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 26 82.
E-mail: heritage.gov.by@gmail.com

Бібліятэкарам