ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
1-шы Польскі корпус

1-шы Польскі корпус

1-шы Польскі корпус
(гістарычная даведка)

У Расійскай імперыі ў 1914 г. паўстала ідэя стварэння процівагі аўстра-венгерскім Польскім легіёнам. У выніку ўвасаблення гэтай ідэі ў сакавіку 1915 г. на Заходні фронт быў адпраўлены 1-шы польскі легіён і два эскадроны польскіх уланаў. У верасні 1916 г. з афіцэраў і салдат Рускай арміі польскага паходжання была сфарміравана Польская стралковая брыгада, якая ў студзені – лютым 1917 г. была разгорнута ў 1-ю польскую стралковую дывізію, эскадроны ўланаў аб’яднаны ў Польскі ўланскі дывізіён (з мая 1917 г. – Польскі ўланскі полк). Корпус быў створаны 24 ліпеня 1917 г. у Паўночна-Заходнім краі па ініцыятыве Нацыянальнага польскага камітэта. Укамплектаваны быў салдатамі расійскай арміі польскага паходжання, якія служылі на Паўночным і Заходнім франтах. Генерал Карнілаў 6 жніўня 1917 г. прызначыў камандзірам генерала Юзафа Доўбар-Мусніцкага, які энергічна прыступіў да фарміравання корпуса. Асновай новага фарміравання стала 1-я польская стралковая дывізія.

Баявым хрышчэннем легіёна стала бітва з германскай арміяй пад вёскай Пакаслаў. 20 мая 1915 г. у штыкавой атацы вайскоўцам легіёну ўдалося прарваць добра ўмацаваныя нямецкія пазіцыі. За гэтую бітву салдаты і афіцэры легіёну былі ўдастоены высокіх узнагарод – 40 крыжоў і 40 медалёў Святога Георгія Перамаганосца.

7 а И. Р. Довбор-Мусницкий.jpg
Камандзір1-га Польскага корпуса Ю.Р. Доўбар-Мусніцкі (1867–1937)

Першапачаткова корпус быў прызначаны для адпраўкі на фронт. Але сітуацыя на франтах і ўнутры самой Расіі прывялі да змены задачы. Генерал Ю.Р. Доўбар-Мусніцкі, заняўшы ва ўнутрырасійскім канфлікце пазіцыю неўмяшання, прыняў рашэнне захаваць баяздольныя польскія часткі ў тыле з мэтай іх выкарыстання ў якасці ядра арміі, якая будзе аднаўляць польскую дзяржаву ў межах 1772 г. Наяўнасць польскіх узброеных сіл на тэрыторыі РСФСР, непадпарадкаваных цэнтральнай расійскай уладзе, прывяло да сутыкнення палякаў з Чырвонай гвардыяй. У гэтых баях, у пачатку лютага 1918 г. корпус атрымаў некалькі перамог, найбольш важнай з іх было ўзяцце крэпасці Бабруйска 29 студзеня 1918 г., якую абараняў 7-тысячны атрад бальшавікоў. 21 мая 1918 г. корпус быў раззброены немцамі ў Бабруйскай крэпасці (якую тады кантраляваў), пасля прызнання суверэнітэту Рэгенцкага савета і просьбы немцаў аб капітуляцыі корпуса.

Пасля падпісання Брэсцкага міру нямецкія ўлады вырашылі распусціць саюзны Рэйхсверу Польскі корпус. Пасля раззбраення салдаты ў большасці прыбылі ў Варшаву, дзе адыгралі важную ролю ў заваёве незалежнасці, а пасля ўвайшлі ў склад Войска Польскага.

7 а Штаб 1 Польского корпуса.jpg
Штаб 1-га Польскага корпуса,1918 г.

Увосень 1918 г. доўбарцы прынялі ўдзел у фарміраванні польскай арміі, стаўшы кадравым складам некалькіх палкоў. Салдаты, якія засталіся ў Расіі, прынялі ўдзел у фарміраванні 2-га Польскага корпуса.

⁠У Бабруйску на месцы вайсковых могілак існаваў вялікі курган, пад якім былі пахаваныя каля 2 тысяч польскіх жаўнераў 1-га Польскага корпуса. Цяпер не засталося і следу гэтага кургана. Паменшаная копія знаходзіцца на Вайсковых могілках Павонзкі ў Варшаве, дзе ў міжваеннае дваццацігоддзе хавалі доўбарцаў. 

7 а Бойцы 1 Польского корпуса.jpg
Байцы 1-га Польскага корпуса ў Бабруйску, 1918 г.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты