ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Бібліяграфія

Бібліяграфія

У раздзеле прадстаўлены энцыклапедыі і энцыклапедычныя слоўнікі, біяграфічныя і біябібліяграфічныя выданні, якія знаходзяцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўключаюць інфармацыю пра палкаводцаў і военачальнікаў Першай сусветнай вайны – ураджэнцаў Беларусі.

Библ. 1 Военная энциклопедия.jpg

1Н//294033К(048)*1Н//294035К(021)*1Н//294038К(024)*1Н//294034К(025)*1Н//279229К(039)*1Н//294031К(039)*1Н//294036К(054)

Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси / [складальнікі: В. Ц. Осіпаў і інш. ; рэдкалегія: Л. У. Языковіч (галоўны рэдактар) і інш.]. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2010. – 1132 с.

“Ваенная энцыклапедыя Беларусі” – гэта першая ваенная энцыклапедыя, выдадзеная ў Беларусі. Змяшчае звесткі па ваеннай справе і ваеннай гісторыі, тэхніцы і ўзбраенні, праблемах ваеннага будаўніцтва, ваеннай геаграфіі. У тым ліку можна знайсці інфармацыю пра нашых землякоў, якія змагаліся за радзіму.

Библ. 2 Бондаренко. Полководцы.jpg

1Н//483092К(021)*1Н//483094К(024)*1Н//483091К(025)*1Н//476279К(039)*1Н//476282К(039)*1Н//483090К(039)

Бондаренко, В. В. Полководцы и военачальники Первой мировой войны – уроженцы Беларуси / Вячеслав Бондаренко. – Минск : Звязда, 2014. – 119 с.

Кніга распавядае пра лёсы военачальнікаў і палкаводцаў Першай сусветнай вайны – ураджэнцаў Беларусі, імёны якіх былі амаль забытыя. У прадмове аўтар піша пра тое, як няпроста яму было адшукаць сляды гэтых людзей у гісторыі. Сапраўды “от героев былых времен не осталось порой имен”...

Библ. 3 Волков. Белые генералы.jpg

1ОК396527

Волков, Е. В. Белые генералы Восточного фронта Гражданской войны : биографический справочник / Е. В.Волков, Н. Д.Егоров, И. В.Купцов. – Москва : Русский путь, 2003. – 236 с.

Даведнік утрымлівае найбольш поўны пералік біяграфій генералаў і адміралаў, якія служылі ў контррэвалюцыйных фарміраваннях на Усходзе Расіі (605 чал.): на Паволжы, Урале, у Сібіры і на Далёкім Усходзе. Можна знайсці звесткі і пра ўраджэнцаў Беларусі.

Библ. 4 Рутыч. Биографический.jpg

1ОК289912*1ОК289913*1АР303612(АБ)

Рутыч, Н. Н. Биографический справочник высших чинов добровольческой армии и Вооруженных сил Юга России : материалы к истории Белого движения / Николай Рутыч. – Москва : АСТ и др., 2002. – 381 с.

У кнізе сабраны ўнікальны матэрыял, які пралівае святло на жыццё і лёс прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва добраахвотніцкіх армій Поўдня Расіі, прычым не толькі на франтах Грамадзянскай вайны, але і ў эміграцыі. Выданне аздоблена фотаздымкамі, частка з якіх публікуецца ўпершыню.

Библ. 5 Генералы великой войны.jpg

1//494010(039)*1//494013(039)

Генералы Великой войны : [сборник / составление, редакция, примечания и комментарии: Р. Г. Гагкуев]. – Москва : Белые воины [и др.], 2014. – 654 с. – (Военно-историческая серия «Белые воины»).

Кніга серыі “Белые воины” (дзявятая) прысвечана чатыром выдатным рускім генералам Вялікай (Першай сусветнай) вайны (1914–1918) – палкаводцам В.І. Гурко, М.М. Духоніну, А.М. Каледзіну і П.К. Рэненкампфу. Першую частку кнігі складае нарыс А.В. Алейнікава “Генерал Василий Иосифович Гурко” і дакументы, у тым ліку паслужны спіс аднаго з самых паспяховых палкаводцаў Другой Айчыннай вайны, ураджэнца Беларусі – В.І. Гурко.

Библ. 6 Волков. Генералитет.jpg

1//262748К(039)*1//262749К(039)

Волков, С. В. Генералитет Российской империи : энциклопедический словарь генералов и адмиралов от Петра I до Николая ІІ : [в 2 т.] / С. В. Волков ; [под общей редакцией В. А. Благово, С. А. Сапожникова]. – Москва : Центрполиграф, 2010. Т. 2 : Л – Я. – 830 с.

Выданне ўяўляе сабой поўны алфавітны спіс (з кароткімі біяграфічнымі звесткамі) расійскага генералітэту – ад стварэння рэгулярнай арміі на мяжы XVII–XVIII стст. (напярэдадні Паўночнай вайны) па 1917 г. уключна. У 2-гі том энцыклапедычнага слоўніка ўключана 7874 імені і 1001 партрэт прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу расійскай арміі і флоту, якія стваралі і абаранялі Расійскую імперыю, дзе можна знайсці і прадстаўнікоў Беларусі.

Библ. 7 Залесский. Первая мировая.jpg

1//551264(024)*1//605585(025)*1//517341(039)*1//517342(039)

Залесский, К. А. Первая мировая война : энциклопедия : в 2 ч. / К. А. Залесский ; Российский институт стратегических исследований. – Москва : ФИВ, 2014 – .Ч. 2 : Русская действующая армия. – 762 с. – (Книжная серия РИСИ).

Другая частка энцыклапедыі прысвечана рускай дзеючай арміі. У кнізе сабрана больш за 300 біяграфій найбуйнейшых военачальнікаў Першай сусветнай вайны: чыны Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, галоўнакамандуючыя, начальнікі штабоў, інспектары артылерыі франтоў, армій і флотаў, камандзіры карпусоў, большасць начальнікаў дывізій і іншыя. Кніга змяшчае інфармацыю і пра выхадцаў з Беларусі – нашых суайчыннікаў, якія змагаліся ў радах Рускай арміі.

Библ. 8 Военный орден Святого.jpg

1ОК460998*1//411019(039)

Военный орден святого великомученика и Победоносца Георгия : именные списки 1769–1920 : биобиблиографический справочник / Федеральное архивное агентство, Российский государственный военно-исторический архив ; ответственный составитель В.М.Шабанов. – Москва : Русскій міръ, 2004. – 922 с.

Ордэн Святога Вялікапакутніка і Перамоганосца Георгія з’яўляўся вышэйшай узнагародай Расійскай імперыі, якой узнагароджвалі за бездакорную ваенную службу і выбітныя подзвігі на палях бітваў. Энцыклапедычнае выданне – найбольш поўная публікацыя спісаў узнагароджаных ордэнам Святога Георгія і Георгіеўскай зброяй за ўвесь перыяд існавання адрозненняў. Спісы ўзнагароджаных за перыяд 1769–1914 гг. узнаўляюцца па выданнях XIX – пачатку XX ст., якія з’яўляюцца бібліяграфічнай рэдкасцю. Падобныя спісы раней не публікаваліся. У спісах значацца таксама палкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі.

Библ. 9 Кавалеры Императорского ордена святого Александра Невского.jpg

1//596672(039)*1//596671(039)

Кавалеры Императорского ордена Святого Александра Невского, 1725–1917 : биобиблиографический словарь : [в 3 т. / авторы-составители: В. П. Пономарев, В. М. Шабанов]. – Москва : Русскій Міръ, 2009. – Т. 3. – 1049 с. – (Энциклопедии «Русского Мiра»).

Заснаванне ордэна Святога Аляксандра Неўскага было задумана яшчэ імператарам Пятром Першым, але першае ўзнагароджанне адбылося ў час праўлення імператрыцы Кацярыны Першай у 1725 г. Ордэн меў адну ступень і дэвіз “За труды и Отчизну” і стаў агульнай узнагародай для вайскоўцаў і стацкіх чыноў, уручаўся расійскім і замежным падданым. У даведніку (у 3 т.) прадстаўлены 3 674 артыкулы пра рускіх і замежных дзеячаў, удастоеных адной з найвышэйшых узнагарод Расійскай імперыі.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты