ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Будзіловіч Антон Раманавіч

Будзіловіч Антон Раманавіч

3 Антон Романович Будилович.jpg Антон Раманавіч Будзіловіч (1859–1914), палкоўнік. Ураджэнец Гродзенскай губерніі. Скончыў Літоўскую праваслаўную духоўную семінарыю, Варшаўскае пяхотнае юнкерскае вучылішча.

Паступова рос у чынах: падпаручнік (1881), паручнік (1885), штабс-капітан (1889), капітан (1894), падпалкоўнік (1905), палкоўнік (1910).

Першую сусветную вайну пачаў камандзірам 298-га пяхотнага Мсціслаўскага палка. Памёр ад ран. Быў пасмяротна ўзведзены ў чын генерал-маёра (1914).

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1915).

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты