ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Ядрыхін Аляксей Яфімавіч

Ядрыхін Аляксей Яфімавіч

6 Алексей Ефимович Едрихин.JPGАляксей Яфімавіч Ядрыхін (таксама Вандам) (1867–1933), генерал-маёр (1917), ваенны разведчык, пісьменнік, аўтар работ у галіне геапалітыкі, геастратэгіі і стратэгічнай геаграфіі. Нарадзіўся ў Мінскай губерніі. Скончыў Віленскае пяхотнае юнкерское вучылішча (1888).

Служба ішла для яго вельмі цяжка – да 1897 г. ён дасягнуў толькі чына паручніка, упарта рыхтаваўся да паступлення ў Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба і ў выніку вытрымаў вельмі складаныя ўступныя экзамены. Камандзіроўка ў Паўднёвую Афрыку стала першым разведзаданнем у жыцці Ядрыхіна. Далейшая ягоная служба была звязана з ваеннай дыпламатыяй і разведкай, займаў пасаду памочніка ваеннага агента (аташэ) ў Кітаі, затым служыў у Генеральным штабе і Кіеўскай ваеннай акрузе.

Падчас Першай сусветнай вайны Аляксей Яфімавіч паспеў праявіць сябе практычна ва ўсіх ваенных іпастасях: быў штаб-афіцэрам для даручэнняў пры штабе корпуса, начальнікам штаба 23-й пяхотнай дывізіі, камандзірам 92-га пяхотнага Пячорскага палка і камандуючым 23-й пяхотнай дывізіяй. Падчас развалу арміі перабраўся ў Эстонію, дзе некаторы час удзельнічаў у Белым руху, узначальваў штаб Паўночна-Заходняй арміі.

6 а Новое_время.jpg Будучы афіцэрам, выступаў ваенным пісьменнікам і журналістам. Чытачы газеты “Новое время” не здагадваліся, што рэпартажы пад агульным загалоўкам “Письма о Трансваале” пад псеўданімам “А.Е. Вандам” піша рускі афіцэр Ядрыхін. Адкуль ён узяў такі экзатычны псеўданім, незразумела: ці то ён назваўся ў гонар напалеонаўскага генерала Вандама, ці то “запазычыў” прозвішча ў свайго знаёмага, каменданта Йоханесбурга Ван Дама. Неўзабаве ўсе свае працы афіцэр публікаваў пад гэтым псеўданімам. Выйшла кніга Вандама “Геополитика и геостратегия”, у якой ён быў прыхільнікам актыўнай экспансіі Расіі на поўдзень і ўсход.

Працы генерала Вандама былі практычна забытыя неўзабаве пасля іх выдання (ёсць толькі інфармацыя, што падчас Першай сусветнай вайны “Величайшее из искусств” было перавыдадзена ў Германіі). У пачатку XXI стагоддзя адбылося “другое адкрыццё” работ Вандама, якія былі тройчы перавыдадзены. Доктар сацыялагічных навук Ігар Узораў лічыць, што Вандам належыць да ліку даследчыкаў, якія заклалі падмурак расійскай геапалітычнай школы (з прадмовы да кнігі “Геополитика и геостратегия”).

Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю, пераклаў працы заходніх кансерватыўных аўтараў: “Аристократическая раса” (1907) Эдмона Дэмалена, “Будущая война на море и на суше” (1913) Ч. Рэмінгтона і іншыя.

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам (1915);
ордэнам Святой Ганны 2-й ступені з мячамі (1915);
мячамі да ордэна Святога Станіслава 2-й ступені (1915);
Георгіеўскай зброяй (1915);
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені (1917).

6 а Геополитика.jpg

1//8177(048)*1//8178(025)*1ОК283946*1ОК477936
Вандам, А. Е. Геополитика и геостратегия : Сборник / А. Е. Вандам ; Лига отечеств. культуронаследия. – Жуковский ; Москва : Кучково поле, 2002. – 269 с. – (Геополитический ракурс).

У зборнік уключаны тры працы рускага вучонага, афіцэра, ваеннага разведчыка Аляксея Яфімавіча Вандама (Ядрыхіна): “Наше положение” і “Величайшее из искусств (Обзор современного положения в свете высшей стратегии)”, у якіх ён аналізуе рускую гісторыю з геапалітычнага пункту гледжання, а таксама “Письма о Трансваале” (запіскі пра англа-бурскую вайну).

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты