ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Казановіч Барыс Ільіч

Казановіч Барыс Ільіч

8 Борис Ильич Казанович.jpgБарыс Ільіч Казановіч (1871–1943), генерал-лейтэнант. Нарадзіўся ў г. Магілёве. Скончыў Магілёўскую класічную гімназію (1890), Маскоўскае пяхотнае юнкерскае вучылішча (1892), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1899).

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Са снежня 1914 г. – камандзір 127-га Пуцівльскага палка. Са снежня 1916 г. – генерал-маёр, начальнік штаба 6-й Сібірскай стралковай дывізіі. У 1917 г. – камандуючы гэтай дывізіяй. У снежні 1917 г. уступіў у Добраахвотніцкую армію генерала Л.Г. Карнілава.

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны: 

ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1914);
Георгіеўскай зброяй (1915).


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты