ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Кельчэўскі Анатолій Кіпрыянавіч

Кельчэўскі Анатолій Кіпрыянавіч

10 Анатолий Киприанович Кельчевский 1.jpgАнатолій Кіпрыянавіч Кельчэўскі (таксама Келчэўскі) (1869–1923), военачальнік Рускай імператарскай арміі і Данской арміі Усевялікага Войска Данскога, генерал-лейтэнант. З дваран фальварка Шароеўшчына Бабруйскага павета Мінскай губерніі.

Скончыў Пскоўскі кадэцкі корпус, 2-е Канстанцінаўскае вучылішча (1891), Мікалаеўскую акадэмію Генштаба (1900).

У пачатку Першай сусветнай вайны прызначаны камандзірам 6-га Фінляндскага стралковага палка. На ініцыятыўнага і адважнага камандзіра звярнуў увагу камандуючы 9-й арміяй – генерал ад інфантэрыі П.А. Лечыцкі, які прызначыў Кельчэўскага генерал-кватэрмайстарам штаба свайго войска, пазней узведзены ў генерал-маёры Генеральнага штаба.

Меў дачыненне да планавання ўсіх пераможных бітваў, якія выйграла гэтае войска, таму разам з П.А. Лечыцкім можа лічыцца адным з “бацькоў” легендарнага Брусілаўскага прарыву. 10 Анатолий Киприанович Кельчевский.jpg

Уваходзячы ў склад Паўднёва-Заходняга, а са снежня 1916 г. – Румынскага фронту, 9-я армія лічылася найбольш баяздольнай і актыўнай арміяй у складзе рускіх узброеных сіл. Побач з генералам служыў і яго сын, падпалкоўнік Яўген Анатольевіч Кельчэўскі (1883–1935).

Пасля выступлення генерала Л.Г. Карнілава, як лаяльны А.Ф. Керанскаму, Кельчэўскі быў прызначаны камандуючым 9-й арміяй (1917). Далейшая яго біяграфія была звязана з Белым рухам на поўдні Расіі.

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам (1915);
ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1915);
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені (1915);
Георгіеўскай зброяй (1915).

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты