Караткевіч Мікалай Мікалаевіч
Мікалай Мікалаевіч Караткевіч (1859–?), генерал-лейтэнант Рускай імператарскай арміі. Паходзіў з патомных дваран Мінскай губерніі.
Скончыў Полацкую ваенную гімназію (1877), 2-е ваеннае Канстанцінаўскае вучылішча (1879), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1888). Паступова рос у чынах: падпаручнік (1880), паручнік (1883), штабс-капітан (1888), капітан (1890), падпалкоўнік (1894), генерал-маёр (1905 г.), генерал-лейтэнант (1914).
На пачатак Першай сусветнай вайны быў начальнікам 1-й Фінляндскай стралковай брыгады (1910–1914), пазней – начальнік 40-й пяхотнай дывізіі (1914–1915). Удзельнік паходу ва Усходнюю Прусію (1914) і бою пры Гумбінене. Камандзір 36-га армейскага корпуса (1915–1917).
За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:ордэнам Святой Ганны 1-й ступені з мячамі (1914);
ордэнам Святога Уладзіміра 2-й ступені з мячамі (1915);
ордэнам Белага Арла з мячамі (1916).