Лур’е Міхаіл Васільевіч
Міхаіл Васільевіч Лур’е (1865–1916), генерал-маёр. З мяшчан Магілёўскай губерніі.
Скончыў 6-ю Маскоўскую гімназію, Рыжскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Паступова рос у чынах: падпаручнік (1889), паручнік (1893), штабс-капітан (1899), капітан (1901), падпалкоўнік (1909), палкоўнік (1915), генерал-маёр (1916, пасмяротна).
Удзельнік Першай сусветнай вайны. Камандзір 128-га пяхотнага Старааскольскага палка (1915–1916), быў забіты разрывам снарада на камандным пункце.
За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:ордэнам Святой Ганны 2-й ступені (1914);
ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1916).