ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Махроў Мікалай Сямёнавіч

Махроў Мікалай Сямёнавіч

19 Николай Семенович Махров.JPGМікалай Сямёнавіч Махроў (1877–1936), генерал. Ураджэнец Барысава.

Скончыў Мінскае рэальнае вучылішча, Маскоўскае ваеннае вучылішча (1898), Мікалаеўскую акадэмію генштаба (1904). Паступова рос у чынах: падпаручнік (1898), паручнік (1901), штабс-капітан (1904), капітан (1906), падпалкоўнік (1909), палкоўнік (1913), генерал-маёр (1917).

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Знаходзіўся на пасадзе начальніка штаба 79-й пяхотнай дывізіі (1914), камандаваў 316-м пяхотным Хвалынскім палком, камандзір 313-га пяхотнага Балашоўскага палка (1915), начальнік штаба 2-й Туркестанскай стралковай дывізіі (1916), начальнік штаба 2-га Сібірскага армейскага корпуса (з 1917 г. да дэмабілізацыі).

Добраахвотна ўступіў у Рабоча-сялянскую Чырвоную армію (1918).

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам (1915);
ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1915);
Георгіеўская зброя (1915);
ордэнам Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі (1915);
мячы і бант да ордэнама Святой Ганны 3-й ступені (1916);
ордэнам Святой Ганны 2-й ступені з мячамі (1916).


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты