ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Махроў Пётр Сямёнавіч

Махроў Пётр Сямёнавіч

20 Петр Семенович Махров.jpgПётр Сямёнавіч Махроў (1876–1964), генерал-лейтэнант, удзельнік руска-японскай, Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў. Скончыў Мінскую гімназію, Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча (1897), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1907).

Будучы юнкерам, падчас руска-японскай вайны добраахвотнікам паехаў на фронт – у 3-е манчжурскае войска.

Пасля заканчэння акадэміі служыў памочнікам старшага ад’ютанта штаба Віленскай ваеннай акругі, быў прызначаны старшым ад’ютантам штаба 13-й пяхотнай дывізіі ў Севастопалі (1912).

У пачатку Першай сусветнай вайны Махроў часова выконваў абавязкі начальніка штаба 34-й дывізіі (1914), служыў старшым ад’ютантам у аператыўным аддзяленні генерал-кватэрмайстара штаба 8-й арміі генерала А.А. Брусілава (1914), затым выконваючым пасаду генерал-кватэрмайстара штаба 8-й арміі, прызначаны камандзірам 13-га Сібірскага стралковага палка (1917), які вызначыўся ў жніўні 1917 г. у баях пад Рыгай. Пазней быў узведзены ў генерал-маёры і ўступіў на пасаду генерал-кватэрмайстара 12-й арміі (1917).

Скончыў службу на Германскім фронце выконваючым пасаду начальніка штаба Галоўнакамандуючага Паўднёва-Заходнім фронтам пры генерале М.М. Стогаве. Атрымаў адпачынак па хваробе і з’ехаў у Палтаву (1918).

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам (1915);
Георгіеўскай зброяй (1915).

Аўтар шэрагу кніг:

  1. Махров, П. С. Военная тайна и военная цензура. – Варшава, 1909;
  2. Махров, П. С. Специальность Генерального штаба и его служебная практика.– Москва, 1911;
  3. Махров, П. С. Балканская война 1912 г. – Севастополь, 1913;
  4. Махров, П. С. Применение воздухоплавательных аппаратов на войне. – Севастополь, 1914;
  5. Махров, П. С. Кто и почему мог похитить генерала Кутепова и генерала Миллера? – Париж, 1937;
  6. Махров, П. С. Что нам делать? – Париж, 1938;
  7. Махров, П. С. Историческая памятка о Виленском военном училище. – Париж, 1959.
  8. Махров, П. С. В Белой армии генерала Деникина. Записки начальника штаба главнокомандующего Вооруженными силами Юга России. – СПб.: «Logos», 1994. – 300 с.

20 а Махров П. Балканская война.jpg

В44534*В61446

Махров, П. С. Балканская война 1912–13 года : (Общий очерк от начала войны до прерыва мирных переговоров). – Севастополь : Севастопольск. военно-фехтовально-гимнастич. о-во, 1913. – 152 с.

Прыжыццёвая праца П.С. Махрова, прысвечаная Першай Балканскай вайне (1912–1913).

20 а Махров.П. В белой армии.jpg

1ОК72302

Махров, П. С. В Белой армии генерала Деникина : зап. нач. штаба Главнокомандующего Вооруж. Силами Юга России / Вступ. ст., биогр. справ. Н.Рутыча. – СПб. : Логос, 1994. – 301 с. – (Историческая серия. XIX-XX век).

“Запiскi” генерал-лейтэнанта П.С. Махрова, апошняга начальніка штаба Узброеных Сіл на Поўдні Расіі, прысвечаны перыяду Грамадзянскай вайны з пачатку 1919 г. па красавік 1920 г. Ва ўспамінах аўтар дае разгорнутыя характарыстыкі многіх вядомых генералаў белых армій. У выданні апублікаваны таксама даклад П.С. Махрова, у якім выкрываюцца прычыны паражэнняў белых армій, даецца праграма працягу барацьбы.


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты