ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Махроў Васілій Сямёнавіч

Махроў Васілій Сямёнавіч

18 Василий Семенович Махров.jpgВасілій Сямёнавіч Махроў (1887–1940), палкоўнік. Ураджэнец Барысава Мінскай губерніі.

Скончыў Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча, Мікалаеўскую ваенную акадэмію (1914). Паступова рос у чынах: штабс-капітан (1913), капітан (1914), палкоўнік. Удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1915 г. у штабе 20-га армейскага корпуса. Адзін з нямногіх афіцэраў, якія выйшлі з акружэння корпуса ў Аўгустоўскіх лясах разам з палкоўнікам У.М. фон Дрэерам (1915). Быў памочнікам старшага ад’ютанта аддзялення генерал-кватэрмайстара штаба 7-й арміі (з 1916). У Добраахвотніцкай арміі з 1918 г.

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Станіслава 3-й ступені з мячамі і бантам (1914);
ордэнам Святой Ганны 3-й ступені з мячамі і бантам (1914);
ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам (1915).


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты