ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Мамантаў Уладзімір Пятровіч

Мамантаў Уладзімір Пятровіч

17 Владимир Петрович Мамонтов.jpgУладзімір Пятровіч Мамантаў (1866–1916), военачальнік, інспектар артылерыі 5-й арміі, генерал ад артылерыі. Нарадзіўся ў Магілёўскай губерніі ў сям’і ваеннага, дваранін.

Скончыў Арлоўскі Бахціна кадэцкі корпус (1884), Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча (1887). Быў камандзіраваны ў 23-ю артылерыйскую брыгаду (1908) на пасаду камандзіра дывізіёна. Быў прызначаны камандзірам розных артылерыйскіх брыгад у якасці генерал-маёра (1910–1913): 2-й рэзервовай, 26-й і 1-й грэнадзёрскай. У складзе 1-й грэнадзёрскай артылерыйскай брыгады ўдзельнічаў у бітвах супраць Аўстра-Венгрыі і Германіі.

У кастрычніку 1914 г. быў прызначаны інспектарам артылерыі 28-га армейскага корпуса, а потым начальнікам артылерыі ўсходняга аддзела аблогі крэпасці Перамышль. Удзельнічаў у баях з аўстрыйцамі пры аблозе крэпасці Перамышль па дзень яе здачы 9 сакавіка 1915 г. За адзнаку ў справах супраць непрыяцеля быў удастоены чына генерал-лейтэнанта (1915) і прызначаны на пасаду камандзіра 60-й пяхотнай дывізіі. У 1915 г. удзельнічаў у баях з аўстрыйцамі ў Карпатах і ў Галіцыі, а таксама ў баях супраць Германіі на Дзвіне. Быў прызначаны інспектарам артылерыі 5-й арміі (1916).

Смяротна паранены асколкам снарада цяжкай артылерыі (жнівень 1916), пасмяротна ўдастоены чына генерала ад артылерыі.

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Станіслава 1-й ступені з мячамі (1914);
мячамі да ордэна Святога Уладзіміра 3-й ступені (1914);
ордэнам Святой Ганны 1-й ступені з мячамі (1914);
ордэнам Святога Уладзіміра 2-й ступені з мячамі (1915).

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты