ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Мацееўскі Адам Адольфавіч

Мацееўскі Адам Адольфавіч

21 Адам Адольфович Мацеевский.jpgАдам Адольфавіч Мацееўскі (1858–1915), генерал-маёр. Пахадзіў з патомных дваран Гродзенскай губерніі.

Скончыў Беластоцкае рэальнае вучылішча, Віленскае пяхотнае юнкерское вучылішча (1876). Паступова рос у чынах: прапаршчык (1877), падпаручнік (1877), паручнік (1885), штабс-капітан (1892), капітан (1896), падпалкоўнік (1905), палкоўнік (1910), генерал-маёр (1915). 

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны паступіў на службу ў 120-ты пяхотны Серпухаўскі полк (1914–1915). Удзельнічаў у баях пад Варшавай. Камандзір 119-га пяхотнага Каломенскага палка (1915).

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1915);
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені (1915);
Георгіеўскай зброяй (1915);
ордэнам Святой Ганны 2-й ступені з мячамі (1916).

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты