Мразоўскі Іосіф Іванавіч
Іосіф Іванавіч Мразоўскі (1857–1934), генерал ад артылерыі. З дваран Гродзенскай губерніі.
Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1874), Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча (1877) і Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію.
І. Мразоўскі быў прызначаны камандзірам раскватараванага ў Маскве грэнадзёрскага корпуса (1912). На чале корпуса ўступіў у Першую сусветную вайну, у верасні 1915 г. прызначаны камандуючым войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. Быў звольнены са службы па хваробе з мундзірам і пенсіяй (1917).
Дзякуючы Іосіфу Іванавічу было створана мноства дзіцячых прытулкаў, адкрыта “Таварыства дапамогі беднаму насельніцтву Масквы палівам”, распрацавана шырокая сістэма мер барацьбы са спекуляцыяй і злачыннасцю.
За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:ордэнам Святога Георгія 3-й ступені (1914);
ордэнам Белага Арла (1910);
мячамі да ордэна Белага Арла (1914);
ордэнам Святога Аляксандра Неўскага з мячамі (1914);
дыяментавымі знакамі да ордэнама Святога Аляксандра Неўскага (1916).