ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Парчэўскі Павел Антонавіч

Парчэўскі Павел Антонавіч

24 Павел Антонович Парчевский.jpgПавел Антонавіч Парчэўскі (1854–пасля 1917), военачальнік, генерал-лейтэнант Генеральнага штаба імператарскай арміі. Нарадзіўся П.А. Парчэўскі ў Магілёве.

Скончыў Магілёўскую гімназію, 1-е Паўлаўскае вучылішча (1875), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1883). Паступова рос у чынах: капітан (1893), падпалкоўнік (1888), палкоўнік (1892), генерал-маёр (1903), генерал-лейтэнант (1913). 

Служыў начальнікам штаба (1894), начальнікам 5-й пяхотнай дывізіі (1913), з якой уступіў у Першую сусветную вайну. Быў пераведзены ў сфармаваны 35-ты армейскі корпус – камандзір корпуса (1916), пазней страціў сваю пасаду і быў залічаны ў рэзерв стаўкі (1917).

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Уладзіміра 2-й ступені з мячамі (1915);
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені (1915);
Георгіеўскай зброяй (1916).

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты