ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Пляшкоў Міхаіл Міхайлавіч

Пляшкоў Міхаіл Міхайлавіч

25 Михаил Михайлович Плешков1.jpgМіхаіл Міхайлавіч Пляшкоў (1856–1927), генерал ад кавалерыі. Нарадзіўся ў станіцы Мікалаеўская Сібірскага казацкага войска, паходзіў з дваран Магілёўскай губерніі.

Скончыў Варонежскую ваенную гімназію (1874), 1-е Паўлаўскае вучылішча, Мікалаеўскае кавалерыйскае вучылішча (1876) і Мікалаеўскую ваенную акадэмію (1884).

Адзін з нямногіх беларускіх па паходжанні военачальнікаў, якія мелі да пачатку Першай сусветнай вайны вышэйшы чын поўнага генерала. У маі 1912 г. стаў начальнікам 1-га Сібірскага армейскага корпуса, з якім прайшоў амаль усю вайну. У лютым 1916 г. пад камандаваннем М.М. Пляшкова былі аб’яднаны велізарныя сілы – 1-шы Сібірскі армейскі, 1-шы і 27-мы армейскі і 7-мы кавалерыйскія карпусы. Гэтай ўдарнай групоўцы трэба было адыграць вырашальную ролю ў Нарачскай наступальнай аперацыі, якая скончылася правалам. З часоў Вялікага адступлення 1915 г. гэта была першая спроба рускіх узброеных сіл разграміць праціўніка і выгнаць яго з тэрыторыі Беларусі. Кіраваў гэтай аперацыяй А.Ф. Рагоза. Адхілены салдатамі ад пасады камандзіра корпуса і залічаны ў рэзерв чыноў пры штабе Мінскага ваеннай акругі (1917).

23 і 24 жніўня 1918 г. Пляшкоў кіраваў белагвардзейскай спробай узброенага перавароту ва Уладзівастоку. Удзельнічаў у бітвах на ўсходнім фронце Грамадзянскай вайны. Узначальваў Камітэт дапамогі рускім інвалідам (1919).

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

Георгіеўскай зброяй (1914);
ордэнам Святога Уладзіміра 2-й ступені з мячамі (1915);
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені. (1915);
ордэнам Белага Арла з мячамі (1915);
ордэнам Святога Аляксандра Неўскага з мячамі (1916).


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты