ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайПалкаводцы і военачальнікі – ураджэнцы Беларусі
Токараў Уладзімір Мікалаевіч

Токараў Уладзімір Мікалаевіч

30 Владимир Николаевич Токарев.jpgУладзімір Мікалаевіч Токараў (1867–1915), генерал. Паходзіў з дваран Віленскай губерніі.

Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1885), 1-е ваеннае Паўлаўскае вучылішча (1887), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1900). Паступова рос у чынах: паручнік (1890), штабс-капітан (1898), капітан (1898), палкоўнік (1907), генерал-маёр (1915).

Быў прызначаны камандзірам 9-га грэнадзёрскага Сібірскага палка (1913). З самага пачатку Першай сусветнай вайны прымаў удзел у бітвах з немцамі, служыў начальнікам штаба 7-га Сібірскага армейскага корпуса, камандаваў у той жа час палком. Быў цяжка паранены ў баі 13 чэрвеня пад Глінянамі, памёр ад атрыманых ран. Цела Токарава было перавезена ў Маскву і пахавана на Маскоўскіх брацкіх могілках.

За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:

ордэнам Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам (1914);
ордэнам Святой Ганны 2-й ступені з мячамі (1914);
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені (1915);
ордэнам Святога Георгія 3-й ступені (1915).


Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты