Трыкоўскі Мікалай Сямёнавіч
Мікалай Сямёнавіч Трыкоўскі (1864–1926), расійскі і савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант. Нарадзіўся ў Мінскай губерніі.
Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, Рыжскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Паступова рос у чынах: падпаручнік (1886), паручнік (1890), капітан (1900), падпалкоўнік (1905), штабс-капітан (1899), палкоўнік (1907), генерал-маёр (1914), генерал-лейтэнант (1917).
Камандзір 104-га пяхотнага Усцюжскага генерала князя Баграціёна палка (з сакавіка 1909), на чале якога ўступіў у вайну ў складзе 26-й пяхотнай дывізіі. Потым камандзір 1-й брыгады 3-й Сібірскай стралковай дывізіі (1915). У баі, калі камандаваў правым баявым участкам, пад моцным агнём праціўніка заняў вышыню, чым значна палегчыў становішча Гродзенскай крэпасці і ўсёй арміі (1915), за што быў узнагароджаны.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі прызначаны камандзірам 2-га Сібірскага армейскага корпуса (1917). Добраахвотна ўступіў у Рабоча-сялянскую Чырвоную армію.
За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:
ордэнам Святога Станіслава 1-й ступені з мячамі (1915);
ордэнам Святога Георгія 3-й ступені (1915);
мячамі да ордэна Святога Уладзіміра 3-й ступені (1915);
ордэнам Святой Ганны 1-й ступені з мячамі (1915);
ордэнам Святога Уладзіміра 2-й ступені з мячамі (1915).