Цвяцінскі Максіміліан Адамавіч
Максіміліян Адамавіч Цвяцінскі (1868 – ?), генерал-маёр. Сын удзельніка польскай кампаніі (1863–1864) генерал-маёра Адама Ігнатавіча Цвяцінскага, ураджэнца маёнтка Мосар Лепельскага павета Віцебскай губерніі.
Адукацыю атрымаў у Пажскім корпусе (1889). Паступова рос у чынах: падпаручнік (1889), паручнік (1893), штабс-капітан (1900), капітан (1901), палкоўнік (1909), флігель-ад’ютант (1917), генерал-маёр (1917).
У 1905 г. удзельнічаў у падаўленні рэвалюцыйных выступленняў у Маскве.
Удзельнік Першай сусветнай вайны. Камандзір 7-га грэнадзёрскага Самагіцкага палка (1915–1917). Камандуючы брыгадай 169-й пяхотнай дывізіі (1917). Па некаторых звестках быў расстраляны бальшавікамі.
За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:
мячамі і бантам да ордэна Святога Уладзіміра 4-й ступені (1914);
мячамі да ордэна Святога Станіслава 2-й ступені (1915);
ордэнам Святога Уладзіміра 3-й ступені з мячамі (1915);
мячамі да ордэна Святой Ганны 2-й ступені (1915);
мячамі і бантам да ордэна Святой Ганны 3-й ступені (1915);
ордэнам Святой Ганны 4-й ступені (1916);
Георгіеўскай зброяй (1917).