
Юзэфовіч Якаў Давыдавіч
Якаў Давыдавіч Юзэфовіч (1872–1929), генерал-лейтэнант (1917). Удзельнік Белага руху ў Расіі. З дваран Гродзенскай губерніі, паходзіў з беларускіх татараў.
Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1890), Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча (1893) і Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1899).
Удзельнік Першай сусветнай вайны. З пачатку баявых дзеянняў займаў пасаду генерала для справаводства і даручэнняў кіравання дзяжурнага генерала пры Вярхоўным галоўнакамандуючым, па просьбе быў пераведзены на пасаду начальніка штаба Каўказскай туземнай коннай дывізіі (1914). Магчыма, на новае прызначэнне паўплывала магаметанскае веравызнанне палкоўніка, бо ў склад Каўказскай дывізіі ўваходзілі добраахвотніцкія палкі, якія фарміраваліся з мусульман Каўказа – чачэнцаў, інгушаў, дагестанцаў, кабардзінцаў, чаркесаў. Неафіцыйна дывізія атрымала ганаровую назву "Дзікай дывізіі". Падчас баёў прымаў у іх актыўны ўдзел, асабіста даваў указанні прыватным начальнікам і прымаў меры, якія спрыялі паражэнню аўстрыйцаў. Лета 1917 г. адзначылася галавакружным службовым скачком ў кар’еры генерала: з 15 чэрвеня 1917 г. – камандуючы 12-й кавалерыйскай дывізіяй, камандуючы 12-й арміяй, якая ўваходзіла ў склад Паўночнага фронта (09.09–19.11.1917). Уступіў у добраахвотніцкае войска (1918).
За заслугі ў гады Першай сусветнай вайны ўзнагароджаны:Георгіеўскай зброяй (1916);
ордэнам Святога Георгія 4-й ступені (1916);
ордэнам Святога Станіслава 1-й ступені з мячамі (1916);
ордэнам Святой Ганны 1-й ступені з мячамі (1916).