Паэма "Суд у лесе"
Паэма "Суд у лесе" (1942) (PDF) з’явілася новым і значным крокам у творчай дзейнасці Якуба Коласа перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Асобныя малюнкі барацьбы партызан з гітлераўскімі акупантамі ў паэме разгарнуліся ў шырокую эпічную карціну. Тэма барацьбы з ворагам канкрэтызавана ў сюжэце твора – расповедзе пра лёс сям’і беларускага калгасніка. Героем паэмы з’яўляецца ўвесь беларускі народ, ад старога да малога, увасоблены ў канкрэтныя вобразы Мікіткі, яго бацькі Івана Гурбы, Петрука-хлапчука – сябра Мікіткі і партызан з атрада Івана Гурбы. Па даносе ворага Кандрата Губіча карнікі спалілі хату і ўсю маёмасць партызана Івана Гурбы, забілі яго жонку, а "Галю на глум павяла немчура". Застаўся толькі адзін падлетак Мікітка. Употайку, каб не бачылі людзі, ён горка плакаў і многа разважаў. Перад яго вачыма стаяў люты немец-кат, эсэсавец фон Зюмель, які застрэліў маці:
Ці ж ён кату падаруе І вось хлопчык, пакінуўшы роднае папялішча, пайшоў у свет па зямлі, што кроўю росіць травы, кветкі ўскрай дарог. Ён ідзе шукаць сястру, а разам з тым высачыць афіцэра:
Пара ўсё разведаць, як належыць, Мікітка ажыццяўляе сваю задуму. Ён яшчэ малы, але хоць
...Жыў на свеце мала, У лесе, куды ён непрыкметна хадзіў, не дарэмна гаварылі пра яго: "О, Мікіта: Ён варт дарослых іншых двух!". І сапраўды, Мікітка спрытны і знаходлівы разведчык. Разам са сваім таварышам па школе – Петруком, кемлівым хлопчыкам, выведалі месцазнаходжанне фон Зюмеля і дапамаглі партызанам знішчыць нямецкі гарнізон, вызваліць Галю і злавіць здрадніка Кандрата Губіча. Мікітка і Пятрук у апісанні Якуба Коласа жывыя рэалістычныя вобразы, пазбаўленыя рамантычна-прыгодніцкіх рысаў, якімі пісьменнікі звычайна надзяляюць падлеткаў. Яны хоць і малыя, але сталыя мсціўцы, у іх сэрцах палае святая нянавісць да гітлераўскіх акупантаў. Ужо нават гора было даволі, каб ненавідзець ворага і помсціць яму. Аднак вядуць барацьбу не толькі з-за асабістых крыўдаў, якія прычынілі ім немцы, імі рухае больш высокае пачуццё – пачуццё абавязку перад народам. Гэта галоўнае. Нянавісць да захопнікаў узмацняла прагу помсты ў сэрцах падлеткаў: "І клятвай свой доўг яны крэпяць – падбаць аб народзе". Вобразы Мікіткі і Петрука рэальныя, жыццёвыя і тыповыя. "Мікітак – мільён", – кажа паэт і не памыляецца. Нямала такіх "мікітак" і "петрукоў" па гарадах і вёсках нашай краіны. Яны разам з бацькамі, старэйшымі братамі і сёстрамі прымалі ўдзел ва ўсенароднай вайне супраць гітлераўскіх акупантаў. З усіх індывідуалізаваных станоўчых вобразаў у паэме вобразы Мікіткі і Петрука найбольш паўнакроўныя. Іншыя паказаны ў агульных рысах. Аднак усіх іх аб'ядноўвае адно – нянавісць да лютага ворага. У іх адзінае жаданне – помсціць катам:
Прыйшоў, сівізною убраны, Так піша паэт пра знешні выгляд мсціўцаў, не паказваючы іх характараў ці іншых якіх-небудзь індывідуальных рысаў. Аднак за гэтымі агульнымі рысамі чытач бачыць увесь беларускі народ, сваю Беларусь-партызанку. Гора, якое навалілася на нашу краіну, яшчэ больш згуртавала людзей, з'яднала іх думы і пачуцці. Усе яны "адным агнём грэты ў трудных паходах, турботах". Паэт падрабязна апісвае фон Зюмеля і здрадніка Кандрата Губіча. Намаляваныя паэтам адмоўныя вобразы дапамагалі чытачу лепш пазнаць ворага і выклікаць нянавісць да яго, жаданне адпомсціць за здзекі, гвалт, пакуты і няволю. У лесе ідзе суд над забойцам Зюмелем. Абвінаваўцаў многа, увесь народ, а абаронцаў няма. Выслухаўшы вынесены гітлераўскаму кату смяротны прысуд, нават здраднік Губіч адмовіўся яго абараняць. У паэме "Суд у лесе" Якуб Колас намаляваў шырокую карціну барацьбы беларускіх партызан у тыле ворага – паказаў мужнасць народных мсціўцаў, іх маральную перамогу над гітлераўскімі акупантамі, праўдзіва расказаў аб думках, пачуццях і справах партызан, закляйміўшы ганьбаю нямецкі фашызм. Крыніцы інфармацыі:
|