ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіКласікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб КоласЧытаем Купалу і Коласа разамЗборнікіЗборнік вершаў “Спадчына”, 1922
Зборнік вершаў  “Спадчына”, 1922

Зборнік вершаў “Спадчына”, 1922

Купала, Янка. Спадчына / Янка Купала. – Менск [Мінск] : Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства "Адраджэнне", 1922. – 221 с.

Рукапіс быў падрыхтаваны аўтарам у 1919 г. Уключае вершы і паэмы, напісаныя ў 1913–1919 гг., а таксама творы 1905–1907 гг., якія раней не былі надрукаваны з-за цэнзурных прычынаў. У творах зборніка – роздум пра гістарычныя шляхі Беларусі, прасякнуты ўласцівай паэту філасофскай глыбінёй. У ідэйна-стылявым плане ўсе творы знітаваны агульнасцю канцэпцыі – думкай пра лёс беларускае нацыі і чалавека на ключавым павароце гісторыі.

Тэматычна зборнік «Спадчына» складаюць вершы, прысвечаныя першай сусветнай вайне; тэме жыцця беларускай вёскі; філасофскія санеты, дзе па-мастацку арыгінальна акрэслены адвечныя пытанні чалавечага быцця – дабро і зло, жыццё і смерць, здрада і помста; вершы грамадзянскай публіцыстычнай лірыкі, у якіх вырашаецца праблема гістарычнага лёсу краіны; лірычныя творы інтымнай тэматыкі, дзе тэма кахання і маральна-этычнай місіі чалавека цесна пераплецены; творы, пазначаныя ўплывам фальклору, у якіх распрацоўваецца праблема “чалавек і свабода”.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты