Янка Купала і Якуб Колас: летапіс жыцця і творчасці
ЯНКА КУПАЛА (1882–1942)
|
ЯКУБ КОЛАС (1882–1956)
|
||
7 ліпеня
1882 г.
(па новым стылі)
|
У фальварку Вязынка каля Радашковіч Мінскага павета і губерні (цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобласці) у сям’і сялян Луцэвічаў – Дамініка Ануфрыевіча і Бянігны Іванаўны (у дзявоцтве – Валасевіч) – нараджаецца сын Янка (Іван Дамінікавіч Луцэвіч).
|
3 лістапада 1882 г.
(па новым стылі)
|
У засценку Акінчыцы Мінскага павета і губерні (цяпер у межах горада Стоўбцы Мінскай вобласці) у сям’і сялян Міцкевічаў з вёскі Мікалаеўшчына (12 км ад Стоўбцаў) – Міхала Казіміравіча і Ганны Юр’еўны (у дзявоцтве – Лёсік) – нараджаецца сын Костусь (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч).
|
1883–1889 гг.
|
Сям’я беззямельнага арандатара Луцэвіча вымушана пераязджаць з месца на месца: Барысаўшчына – Юзэфава, Лагойшчына – Косіна, Мінскі павет – Сенніца.
|
У 1890–1904 гг.
|
Сям ’я Міцкевічаў жыве ў леснічоўцы Альбуць, недалёка ад Мікалаеўшчыны. Костусь сам навучаецца рускай грамаце. Дзве зімы ён разам са старэйшымі братамі вучыцца дома, у так званага “дарэктара” (падлетка, які скончыў народную школу).
|
1889–1891 гг.
|
Вучыцца ў двухкласным народным вучылішчы ў вёсцы Сенніца, пазней – у вандроўнага настаўніка ў Мінску.
|
1892–1894 гг.
|
Вучыцца ў народным вучылішчы ў сяле Мікалаеўшчына.
|
1890 г.
|
У красавіку Сям ’я Луцэвічаў пераязджае ў Мінск.
|
1894 г.
|
У 12 гадоў піша свой першы верш “Вясна”.
|
1897 г.
|
За адзін год заканчвае Бяларуцкае двухкласнае вучылішча.
|
1895–1897 гг.
|
Першы празаічны твор – этнаграфічны нарыс “Наша сяло, людзі і што робіцца ў сяле” . У рукапісе пасля загалоўка рукой аўтара зроблена паметка “Запісаў Кастусь Лапаць”. Гэта першы псеўданім пісьменніка.
|
1902 г.
|
Год вялікай трагедыі для Я. Купалы: страчвае бацьку, брата і дзвюх сясцёр. Шмат працуе: клопаты аб сям’і ляглі на плечы старэйшага сына Янкі.
|
1898–1902 гг.
|
Вучыцца ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі.
|
1903–1904 гг.
|
Працуе вандроўным настаўнікам, пісарам. У фальварку Селішча напісаны першы верш, прысвечаны сястры. Першы друкаваны верш паэта “Modlitwa” напісаны на польскай мове і апублікаваны ў часопісе “Ziarno” (1903). Друкуе вершы на польскай мове ў гэтым жа часопісе і падпісвае ініцыяламі “І.Л.” і псеўданімам“К-а”.
Піша адзін з першых вершаў на роднай мове – верш “Мая доля” (датуецца 15 ліпеня 1904 г.).
|
1902–1905 гг.
|
Працуе настаўнікам у вёсках Люсіна (цяпер Ганцавіцкі раён) і Пінкавічы (Пінскі раён).
|
1905–1906 гг.
|
15 мая. У мінскай рускамоўнай газеце “Северо-западный край” публікуецца першы верш на беларускай мове “Мужык”.
З гэтага часу замест афіцыйнага імя – Іван Луцэвіч – літаратар ужывае псеўданім Янук Купала.
Піша вершы “Чаго б я хацеў”, “Думы маркотныя”, “Хлеб”, рэвалюцыйныя вершы “Зашумеў лес разгуканы”, “Спрасоння”, “Што ты спіш?”, “Пойдзем”; паэмы “Нікому”, “Зімою”, “Адвечная песня”.
|
1906 г.
|
Студзень. У парадку пакарання за грамадскую дзейнасць пераведзены ў Верхменскае народнае вучылішча (цяпер Смалявіцкі раён).
9–10 ліпеня бярэ актыўны ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе, які адбываецца ў вёсцы Мікалаеўшчына.
1 верасня 1906 г. у газеце “Наша Доля” быў надрукаваны верш Якуба Коласа “Наш родны край”.
|
1905–1908 гг.
|
Працуе на броварах у маёнтку Сёмкава Мінскага павета, памочнікам вінакура ў Яхімаўшчыне Вілейскага павета і ў маёнтку Дольны Сноў Навагрудскага павета.
|
1906–1907 гг.
|
Зіму жыве ў родных у леснічоўцы Смольня, дзе без афіцыйнага дазволу адкрывае прыватную школу. Пачынае складаць навучальны дапаможнік “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”.
У газеце “Наша Ніва” пад псеўданімам “Дзядзька Карусь” з’яўляецца артыкул Якуба Коласа “Беларуская народная школа”, прысвечаны беларускай мове.
|
1907 г.
|
11 мая ў газеце “Наша ніва” змешчаны верш “Касцу”, які становіцца першым выступленнем паэта ў беларускамоўным друку. З ліпеня па верасень 1907 г. на старонках “Нашай нівы” з’яўляюцца новыя творы: “Лета”, “Ці гэта многа?!”, “Непагода”, “Вучыся…”, “Былі ў бацькі тры сыны…” і інш.
|
1907 г.
|
У Вільні некалькі тыдняў працуе загадчыкам літаратурнага аддзела ў газеце “Наша ніва”, але па загадзе паліцыі вымушаны пакінуць горад.
|
1908 г.
|
У пецярбургскім выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца”выходзіць першая кніга вершаў паэта “Жалейка”. У верасні пераязджае ў Вільню і працуе ў рэдакцыі “Нашай нівы” і ў бібліятэцы Б.Л. Даніловіча “Знание”. |
1908–1910 гг.
|
15 верасня 1908 г. асуджаны на 3 гады турэмнага зняволення паводле абвінавачання ў актыўных дзеяннях, накіраваных на выкананне праграмы Усерасійскага саюза настаўнікаў. Увесь тэрмін пакарання адбывае ў Менскім астрозе.
У турме піша вершы “Мужык”, “Покліч”, “У астрозе”, “Сохну марна я ў астрозе”, “Пісьмо з астрога”, “У астрозе вясной”, “Турэмная камера” і інш.
Частка вершаў друкуецца ў газеце “Наша ніва” за 1908–1911 гг. і змешчана ў першай кнізе паэта“Песні-жальбы” (1910). Некаторыя вершы гэтага часу (напр., “Мужык”, 1909) убачылі свет толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.
|
1909 г.
|
Кастрычнік – лістапад. Пакідае працу ў рэдакцыі “Нашай нівы”, едзе ў маёнтак Бенін Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзе працуе каля 2 месяцаў. Вярнуўшыся ў Вільню, застаецца без працы.
Піша паэмы “У Піліпаўку” і “За што?”.
|
1909 г.
|
У санкт-пецярбургскім выдавецтве“Загляне сонца і ў наша аконца” выходзіць кніга “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. |
1910–1911 гг.
|
Купала вучыцца на агульнаадукацыйных курсах А. Чарняева, жыве на кватэры бібліятэкара Пецярбургскага ўніверсітэта прафесара Б.І. Эпімах-Шыпілы. У “Нашай ніве” з’яўляецца рэцэнзія на зборнік “Гусляр”. У друку з’яўляюцца першыя водгукі М. Горкага пра творчасць Я. Купалы. |
1910–1911 гг.
|
У Вільні выходзіць першы зборнік вершаў паэта “Песні жальбы”. У сакавіку–маі піша вершаванае апавяданне “Як дзядзька ездзіў у Вільню і што ён там бачыў”, якое становіцца пачаткам працы над паэмай “Новая зямля”. |
1912 г. |
Жнівень. Наведвае вёску Мікалаеўшчына і хутар Смольню, дзе ўпершыню сустракаецца з Якубам Коласам. Увосень, пасля заканчэння агульнаадукацыйных курсаў Чарняева, Я. Купала вяртаецца ў Вільню і пачынае працаваць у рэдакцыі газеты “Наша ніва”. У канцы года ў Пецярбургу выйшла драматычная паэма Я. Купалы “Сон на кургане”.
3 чэрвеня ў Акопах завершана п’еса “Паўлінка”. |
1912 г. |
|
1913 г.
|
27 студзеня п’еса “Паўлінка” ўпершыню пастаўлена ў Вільні Беларускім музычна-драматычным гуртком. Другі раз камедыя паказана ў лютым у Пецярбургу Беларускім навукова-літаратурным гуртком студэнтаў. 15 жніўня “Паўлінка” пастаўлена ў Радашковічах Мінскім беларускім артыстычным гуртком пад кіраўніцтвам Ф. Ждановіча.
|
1913 г.
|
У чэрвені бярэ шлюб з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, з якой пражыў разам больш за 30 гадоў, меў трох сыноў.
|
1913–1915 гг.
|
Жыве ў Вільні. Працуе ў газеце “Наша ніва”. У 1913 г. піша паэмы “Яна і я”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, драму “Раскіданае гняздо” і камедыю “Прымакі”. |
1911–1914 гг.
|
Верасень. Пасля выхаду з турмы займаецца настаўніцкай працай. 1913 г. – у Пецярбургу выдаюцца апавяданні “Тоўстае палена” і “Нёманаў дар”, вершаваныя апавяданні “Прапаў чалавек” і “Батрак”.
1914 г. – у Вільні выдаецца другі зборнік апавяданняў “Родныя з’явы”. У вершах 1914–1916 гг. (“Вецер”, “Ворагам”, “На рэчцы”, “Новаму году”, “Новаму 1915 году”, “Поле” і інш.) паэт асуджаў Першую сусветную вайну, выкрываў яе захопніцкі характар, антынародную скіраванасць, праўдзіва адлюстроўваў селяніна, удзельніка вайны, яго псіхалогію. |
1915 г.
|
У студзені часовы камітэт па справах друку ў Вільні ўзбуджае судовую справу супраць Я. Купалы – рэдактара “Нашай нівы” – за друкаванне ў газеце артыкула “Думкі”.
У жніўні Я. Купала эвакуіруецца з Вільні.
У верасні едзе ў Маскву і паступае ў Народны ўніверсітэт імя А.Л. Шаняўскага.
|
1915 г.
|
Я. Колас разам з сям’ёй эвакуіруецца ў Маскоўскую губерню, дзе мабілізаваны на вайсковую службу. Знаходзіцца ў Маскве, Пярмі, пасля – на Румынскім фронце.
|
1916–1917 гг.
|
23 студзеня 1916 г. бярэ шлюб з Уладзіславай Францаўнай Станкевіч.
У студзені прызваны ў царскую армію. Служыць у дарожна-будаўнічым атрадзе Варшаўскай акругі шляхоў зносін у Мінску, Полацку, а таксама ў Смаленску, дзе сустракае Кастрычніцкую рэвалюцыю.
У перыяд з 1916 да восені 1918 г. не піша ніводнага верша.
|
1916–1917 гг.
|
Заканчвае Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве, служыць у запасным палку ў г. Пярмі.
Як настаўнік вызваляецца ад вайсковай службы і працуе выкладчыкам, школьным інструктарам у г. Абаяні (Курская вобласць Расіі) і яго наваколлі.
Піша п’есу “Антось Лата”.
|
1919 г.
|
Пасля абвяшчэння БССР 21 студзеня пераязджае ў Мінск. Працуе ў Народным камісарыяце асветы БССР. Перакладае на беларускую мову “Слова аб палку Ігаравым”. Празаічны пераклад з’яўляецца ў друку. |
1919 г.
|
|
20-я гг.
|
Працуе загадчыкам бібліятэкі пры Беларускай хатцы, рэдагуе часопісы «Рунь» (1920) і «Вольны сцяг» (1920–1922). У 1920–1922 цяжка хварэе, акрыяўшы, зноў вяртаецца да актыўнай грамадскай і літаратурнай дзейнасці. Перакладае на беларускую мову “Інтэрнацыянал”, лібрэта оперы “Галька” С. Манюшкі і робіць вершаваны пераклад “Слова аб палку Ігаравым”.
|
20-я гг.
|
У 1921 г. па запрашэнні ўрада вяртаецца ў Мінск. З’яўляецца супрацоўнікам навукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы, літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інбелкульта, выкладае ў Беларускім педагагічным тэхнікуме, чытае лекцыі па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на настаўніцкіх курсах у Слуцку, працуе выкладчыкам беларускай мовы ў БДУ. |
1925 г.
|
15 маяў сувязі з 20-годдзем творчай дзейнасці ўрад БССР прысвойвае Янку Купалу званне народнага паэта БССР. Пачынаецца выданне "Збору твораў" Янкі Купалы, выходзіць з друку першы том, у які ўвайшлі "Жалейка", "Гусляр". |
1925 г.
|
Заканчвае перапрацоўку паэмы “Сымон-музыка” (1911–1925), якая ўпершыню публікуецца поўнасцю асобнай кнігай. |
1926 г.
|
Удзельнічае ў Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. |
1926 г.
|
Грамадскасць рэспублікі адзначае 20-гадовы юбілей творчай дзейнасці Якуба Коласа, 18 кастрычніка ўрад БССР прысвойвае яму званне народнага паэта БССР. |
1927 г.
|
У красавіку бярэ ўдзел у рабоце VIII Усебеларускага з’езда Саветаў. Выбіраецца кандыдатам у члены Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР.
У жніўні – верасні знаходзіцца на лячэнні ў горадзе Карлавы Вары (Чэхаславакія). У гэты час у чэхаславацкім друку з’яўляецца некалькі вершаў паэта.
|
1927 г.
|
Заканчвае аповесць “У глыбі Палесся”, пачатую ў 1924 г., якая выдаецца асобнай кнігай.
У Вільні выходзіць юбілейнае выданне “Выбраныя творы”. |
1928 г.
|
Выбіраецца правадзейным членам Акадэміі навук БССР.
|
1928 г.
|
13 кастрычніка выбіраецца правадзейным членам Акадэміі навук БССР. Асобным выданнем для дзяцей выходзяць беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Я. Коласа: “Воўк-дурань”, “Два маразы”, “Леў і воўк”, “Як пеўнік ратаваў курачку”. |
1929 г.
|
Выбіраецца правадзейным членам Акадэміі навук УССР.
Публікуюцца ў часопісе “Полымя” № 2–3 за 1929 г і № 5–6 за 1930 г. дарэвалюцыйныя вершы Купалы, не надрукаваныя да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
|
1929 г.
|
Выбіраецца членам Прэзідыума і віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук УССР. Выходзяць народныя казкі для дзяцей “Зайчыкі”, “Пчала і шэршань” у апрацоўцы Я. Коласа. |
1930 г.
|
Народны камісарыят асветы БССР у гонар 25-гадовага юбілею літаратурнай дзейнасці паэта ўстанаўлівае 2 стыпендыі імя Я. Купалы: адну – на літаратурным аддзяленні педфака БДУ, другую – у Мінскім педтэхнікуме. Беларускае дзяржаўнае выдавецтва вызначае адну стыпендыю імя Я. Купалы на літаратурным аддзяленні педфака БДУ, дзяржаўнае выдавецтва РСФСР – дзве стыпендыі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце.
Летам у партыйным органе – газеце “Звязда” друкуецца артыкул Л. Бэндэ “Шлях паэта”, дзе Я. Купала абвяшчаецца "ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму". Родных паэта раскулачваюць, ледзь не высылаюць на Поўнач. Летам таго ж года Купалу выклікаюць у Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (ДПУ), каб дапытаць у сфабрыкаванай справе “Саюза вызвалення Беларусі”, прыпісаць яму кіраўніцтва гэтай міфічнай арганізацыяй. У лістападзе зноў дае паказанні ў ДПУ. Паводзіць ён сябе пад час допытаў мужна і высакародна – гэта адзначаюць нават следчыя, адхіляе ўсе абвінавачванні на адрас сябе і іншых. Праследаванне рэпрэсіўнымі органамі, цяжкі псіхалагічны стан прыводзяць да таго, што 20 лістапада 1930 г. робіць спробу самагубства, але яго выратоўваюць.
Снежань. Публікуецца ў "Звяздзе" "пакаянны" ліст, у якім паэт, вымушаны прызнавацца ў "памылках" і "шкодных поглядах", абяцае парваць з "кулацкім нацыяналістычным адраджанізмам" і "аддаць усе свае сілы сацыялістычнаму будаўніцтву".
|
1930 г.
|
Асобным выданнем выходзіць аповесць Я. Коласа “На прасторах жыцця” (Мінск), другім выданнем выпушчана аповесць “У глыбі Палесся”.
Пачата аповесць “Адшчапенец”.
Восенню 1930 г. арыштоўваюць Я. Коласа і Я. Купалу, ад іх патрабуюць публікацыі лістоў з прызнаннем сваіх памылак і абяцаннем не паўтараць іх. Я. Колас 30 лістапада 1930 г. змяшчае ў друку такі ліст, ён прызнае свае “памылкі” і свой “удзел” у контррэвалюцыйнай рабоце, дае клятвеннае абяцанне парваць з беларускім нацыянал-дэмакратызмам і працаваць на карысць пралетарыяту і сацыялістычнага грамадства. Ёсць меркаванне, што такі ліст быў напісаны паэтам пасля “бяседы” ў ДПУ БССР.
|
1932 г.
|
10 верасня грамадскасць рэспублікі адзначае 50-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы.
|
1932 г.
|
3 лістапада грамадскасць рэспублікі адзначае 50-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа.
|
30-я гг.
|
У 1930-я г. творы Купалы падвяргаюцца значнай цэнзурнай праўцы, у т.л. творы са зборнікаў "Жалейка" і "Гусляр". |
30-я гг.
|
Выходзіць асобным выданнем аповесць “Адшчапенец” (1932).
Напісана аповесць “Дрыгва” (1933). |
1934 г.
|
Жнівень. Бярэ ўдзел у І Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў СССР у Смаленску.
Верасень. На заключным пасяджэнні І Усесаюзнага з’езда пісьменнікаў выбіраецца членам праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР. Удзельнічае ў рабоце І Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў, выбранага на І Усесаюзным з’ездзе пісьменнікаў.
|
1934 г.
|
Выбіраецца членам праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР. |
1935 г.
|
Студзень. У якасці дэлегата бярэ ўдзел у рабоце ХІ Усебеларускага з’езда Саветаў. Выбраны ў састаў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР і дэлегатам з рашаючым голасам на VII з’езд Саветаў Саюза ССР.
29 студзеня – 6 лютага ўдзельнічае ў рабоце VII з‘езда Саветаў.
Сакавік. Удзельнічае ў рабоце ІІ Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР (Масква).
11 ліпеня ўзнагароджаны ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Кастрычнік. З дэлегацыяй савецкіх пісьменнікаў наведвае Чэхаславакію і выступае ў Пражскім універсітэце з чытаннем сваіх вершаў. У чэшскім перыядычным друку з’яўляюцца пераклады твораў паэта.
11 снежня адзначаецца 30-гадовы юбілей літаратурнай дзейнасці Я. Купалы.
У “Школьнай серыі” выходзіць зборнік вершаў “Выбраныя творы”; у перакладзе на польскую і літоўскую мовы асобнымі выданнямі выходзіць паэма “Над ракою Арэсай”.
|
1935 г.
|
Студзень. У якасці дэлегата бярэ ўдзел у рабоце ХІ Усебеларускага з’езда Саветаў. Выбраны ў састаў Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР і дэлегатам з рашаючым голасам на VII з’езд Саветаў Саюза ССР. |
1936 г.
|
Люты. Удзельнічае ў рабоце ІІІ Пленума праўлення Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР у Мінску.
Сакавік . Выбіраецца членам Пушкінскага камітэта БССР па правядзенні мерапрыемстваў да 100-й гадавіны з дня смерці А.С. Пушкіна. Перакладае на беларускую мову паэму А.С. Пушкіна “Медный всадник”.
Лістапад. У якасці дэлегата бярэ ўдзел у рабоце Надзвычайнага ХІІ з ’езда Саветаў БССР. Выбіраецца ў склад рэдакцыйнай камісіі для канчатковага ўстанаўлення тэксту Канстытуцыі БССР. Удзельнічае як дэлегат у рабоце VIII Надзвычайнага з’езда Саветаў Саюза ССР.
Выходзіць зборнік вершаў “Песня будаўніцтву”, “Выбраныя творы”, т. 2, “Над ракою Арэсай” (3-е выданне), камедыя “Прымакі”.
У перакладзе на рускую мову выходзіць зборнік вершаў “Пад новым сонцам” (Масква), у перакладзе на ўкраінскую мову – паэма “Над ракою Арэсай” (Кіеў).
На ўсесаюзным конкурсе на лепшую песню, абвешчаным газетай “Правда”, Я. Купалу прысуджаецца другая прэмія за песню “Выпраўляла маці сына”.
|
1936 г.
|
1 верасня адзначаецца 30-гадовы юбілей літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа. |
1937 г.
|
Над паэтам чарговы раз навісае пагроза арышту – яго імя ёсць у спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдаецца пазбегнуць. У перакладзе на рускую мову выходзіць зборнік “Избранные стихи” (Смаленск), у перакладзе на ўкраінскую – “Вибрані твори” (Кіеў – Харкаў). |
1937 г.
|
Выходзіць з друку новая кніга вершаў Я. Коласа “Нашы дні” (Мінск). Да 100-гадовай гадавіны з дня смерці А.С. Пушкіна піша артыкул пра ўплыў Пушкіна на паэзію народаў СССР (“Его влияние неизмеримо”) і іншыя артыкулы. |
1938 г.
|
Наведвае Аршанскі ільнокамбінат і Магілёўскую фабрыку штучнага шоўку, разам з Якубам Коласам едзе на Украіну.
Асобным выданнем выйшаў пераклад Янкі Купалы “Слова о полку Игореве” ў празаічным (“Слова аб паходзе Ігаравым, Ігара, сына Святаслаўлева, унука Олегава”) і вершаваным (“Слова аб паходзе Ігаравым”) варыянтах. |
1938 г.
|
Закончана аўтарам у апошняй рэдакцыі і публікуецца асобным выданнем драма “Вайна вайне” (1926–1938). П’еса выдаецца таксама ў перакладзе на рускую мову. Выходзіць зборнік вершаў “Выбраныя творы”. Асобнай кніжкай выдаецца для дзяцей малодшага ўзросту казка ў вершах “Рак-вусач”.
Піша артыкул пра М. Горкага “Писатель-гражданин”. |
1939 г.
|
31 студзеня Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР за выдатныя заслугі ў развіцці савецкай літаратуры ўзнагароджвае Я. Купалу ордэнам Леніна.
Сакавік. Выходзіць “Кабзар” Т. Шаўчэнкі ў перакладзе на беларускую мову пад рэдакцыяй Я. Купалы і Я. Коласа.
Май . Бярэ ўдзел у юбілейным Пленуме Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР (Кіеў), прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі. Чытае верш Тараса Шаўчэнкі “Заповіт” у сваім перакладзе на беларускую мову.
Верасень . Удзельнічае ў святкаванні ў Ерэване 1000-годдзя армянскага народнага эпасу “Давід Сасунскі”, дзе выступае з прамовай на ўрачыстым пасяджэнні.
Кастрычнік . У складзе беларускай савецкай дэлегацыі вітае Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку.
Снежань . Выбіраецца дэпутатам Мінскага гарадскога Савета.
Піша цыкл вершаў “На заходнебеларускія матывы”; паэму “Тарасова доля” і інш.; перакладае паэму Тараса Шаўчэнкі “Кацярына” і іншыя творы кабзара.
|
1939 г.
|
За выдатныя заслугі ў развіцці савецкай літаратуры Я. Колас ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Восенню пачынае пісаць паэму “Рыбакова хата” (1939–1947), якую спачатку меркаваў назваць “На крэсах усходніх”. У перакладзе на польскую мову выходзіць драма “В пущах Полесья” (Масква – Ленінград) і “Избранные стихи” (Масква). |
1940 г.
|
24 сакавіка . Выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Лідскай выбарчай акругі.
Красавік. Выбіраецца членам Камітэта па Сталінскіх прэміях .
Лістапад . Выступае ў Маскве з прамовай на ўрачыстым вечары, прысвечаным 85-годдзю з дня смерці Адама Міцкевіча.
8 снежня . Грамадскасцю шырока адзначаецца 35- гадовы юбілей літаратурнай дзейнасці Я. Купалы.
|
1940 г.
|
24 сакавіка. Выбіраецца ў Вярхоўны Савет БССР ад заходніх абласцей Беларусі.
У газеце “Правда” ад 18 чэрвеня друкуецца артыкул пра М. Горкага “Человек большого сердца”. У серыі “Масавая бібліятэка” выходзіць зборнік выбранай прозы “Апавяданні”. Выдаюцца зборнік вершаў для дзяцей (“Вершы”) і аповесць “Дрыгва”. |
1941 г.
|
15 сакавіка Я. Купалу Пастановай СНК прысуджаецца Сталінская прэмія першай ступені за кнігу вершаў “Ад сэрца” (1940).
Май . З дэлегацыяй беларускіх пісьменнікаў і вучоных наведвае Вільнюс з мэтай умацавання культурных сувязей братніх народаў. 14–15 чэрвеня бярэ ўдзел у рабоце І з’езда Саюза савецкіх пісьменнікаў Латвіі. Вялікая Айчынная вайна застала яго ў Коўне. У першыя дні вайны ў Мінску гарыць яго архіў і бібліятэка. 23 чэрвеня прыязджае ў Мінск, на другі дзень, у сувязі з наступленнем гітлераўскіх войск, едзе ў Ляўкі, адтуль – на машыне ў Маскву, куды прыбывае 7 ліпеня. 17 ліпеня ў газеце “Известия” з’яўляецца артыкул Купалы “Не будет белорус рабом немецких баронов”. 18 ліпеня на старонках газеты “Правда” выступае з артыкулам “Германский фашизм – злейший враг белорусского народа”. 22 ліпеня газета “Красный флот” друкуе артыкул Купалы “Белорусский народ не позволит себя закабалить”. 11 жніўня выбіраецца членам прэзідыума Усеславянскага камітэта. Верасень . У газеце “Красная звезда” з’яўляецца верш Купалы “Беларускім партызанам”. З пачатку лістапада жыве ў рабочым пасёлку Печышча, паблізу Казані. 3 самага пачатку вайны актыўна ўключаецца ў барацьбу. Як член прэзідыума Усеславянскага антыфашысцкага камітэта выступае на мітынгах, падпісвае адозву да братоў-славян з заклікам узняцца на вызваленчую барацьбу супраць фашызму, удзельнічае ў І Усеславянскім мітынгу і ў навуковай сесіі АН БССР (у Казані), дзе выступае з дакладам “Айчынная вайна і беларуская інтэлігенцыя”. Яго палымяны верш “Беларускім партызанам”, публіцыстычныя артыкулы змяшчаюцца ў газетах “Правда”, “Известия”, “Красная звезда” і інш. Выходзяць у перакладзе на рускую мову зборнік вершаў “От сердца” (Масква), на туркменскую мову “Выбраныя вершы і паэмы” (Ашхабад); на рускай мове брашура “Народ-мститель” (выд. газ. “Савецкая Беларусь”) і зборнік вершаў “Стихи о Родине” (Масква). |
1941 г.
|
У выданні для дзяцей выходзіць зборнік апавяданняў “У старых дубах” і ўрывак з паэмы “Новая зямля” пад назвай “Начаткі”.
У перакладзе на рускую мову выдаюцца вершы для дзяцей “Соколята” (Мінск) і “Ягоды” (Масква – Ленінград).
Чэрвень . Эвакуіруецца з Мінска. 24 чэрвеня ў газеце “Правда” публікуецца верш “Шалёнага пса – на ланцуг!”
Верасень. Друкуецца зварот “На бітву, браты-беларусы!” У Маскве выходзіць першы зборнік вершаў, напісаных паэтам у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў перакладзе на рускую мову. У перакладзе на туркменскую мову выдаецца кніга “Выбраныя вершы”(Ашхабад). У час Вялікай Айчыннай вайны паэт жыве пад Масквой у Клязьме, Ташкенце, Маскве. |
1942 г.
|
28 чэрвеня Іван Дамінікавіч Луцэвіч (Янка Купала) трагічна гіне ў гасцініцы “Масква” пры нявысветленых абставінах (падае ў лесвічны пралёт з 10-га паверха). Ёсць тры версіі: няшчасны выпадак, самагубства, забойства.
Пахаваны на маскоўскіх Ваганькаўскіх могілках.
Пасля смерці Купалы выйшаў зборнік вершаў “Беларускім партызанам”.
|
1942 г.
|
Сакавік. Публікуецца зварот да беларускага народа “Да зброі, беларускі народ!”
4–5 красавіка . Выступае з прамовай на ІІ Усеславянскім мітынгу (Масква). Кастрычнік . Піша артыкул “Сеяць смерць нямецкай погані”. Выходзіць зборнік вершаў “Адпомсцім” (Масква). У Ташкенце выдаюцца кнігі паэта: у перакладзе на рускую мову “Голос земли” і ў перакладзе на ўзбекскую – “Выбраныя вершы”. |
1962 г.
|
Урна з прахам паэта перапахавана ў Мінску, на Вайсковых могілках, побач з магілай Я. Коласа.
|
1943 г.
|
Прымаецца кандыдатам у члены камуністычнай партыі.
За асобыя заслугі ў развіцці партызанскага руху ўзнагароджваецца ордэнам Чырвонага Сцяга. Закончана і публікуецца асобным выданнем паэма “Суд у лесе”. Выходзіць новая кніга вершаў “Голас зямлі” (Масква).
|
|
|
1944 г.
|
7 студзеня . У азнаменаванне 25-годдзя БССР і за дасягненні ў галіне навукі Якубу Коласу прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі БССР.
Вяртаецца ў Мінск пасля вызвалення горада.
|
|
|
1945–1956 гг.
|
Пасля вайны, з сярэдзіны 1940-х і да канца жыцця Я. Колас працуе ў Акадэміі навук Беларусі, вядомы як грамадскі дзеяч: выбіраецца дэпутатам ВС СССР і ВС БССР, членам ЦК на XX–XXII з’ездах КПБ і Усесаюзнага камітэта па дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры і мастацтва, віцэ-старшынёй Усеславянскага антыфашысцкага камітэта, старшынёй Беларускага і членам Савецкага камітэта абароны міру.
|
|
|
1946 г.
|
За творы, напісаныя ў час Вялікай Айчыннай вайны, прысуджаецца Сталінская прэмія першай ступені.
У сувязі з 40-годдзем літаратурнай дзейнасці ўзнагароджваецца ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Выдаецца асобным выданнем паэма “Адплата”, выходзяць зборнікі “Мой дом”, “Вершы”, т. 1, “Паэмы”, у які ўвайшлі “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, шостым выданнем выходзіць аповесць “Дрыгва”. У Маскве ў перакладзе на рускую мову выдаецца кніга выбраных паэтычных твораў “Избранное”. |
|
|
1947 г.
|
Люты. Выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Пленумам Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР зацвярджаецца членам сакратарыята Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР.
Закончана і выдаецца асобным выданнем паэма “Рыбакова хата” (1939–1947). У серыі “Першая бібліятэчка школьніка” перавыдаецца кніга для дзяцей “Міхасёвы прыгоды”. У перакладзе на рускую мову выходзіць у Маскве кніга паэтычных твораў “Избранное”, у серыі “Школьная бібліятэка” – зборнік выбраных вершаў у перакладзе на рускую мову “Стихи”. |
|
|
1948 г.
|
У серыі “ХХХ год БССР, 1919–1949” выходзіць кніга выбраных твораў “Вершы і паэмы”. У выданні для дзяцей выпускаюцца зборнікі вершаў пра прыроду “Усход сонца” і “Выбраныя вершы”.
У перакладзе на рускую мову адной кнігай выдаюцца аповесці “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся” і “Дрыгва” пад назвай “В полесской глуши”. У бібліятэцы “Огонька” на рускай мове вышлі“Избранные стихи”. |
|
|
1949 г.
|
Студзень. Да 30-годдзя Беларускай ССР узнагароджаны ордэнам Леніна.
Красавік . Прысуджана Сталінская прэмія за паэму “Рыбакова хата”. Выбіраецца членам праўлення ССП Беларусі.
Пачынае публікаваць першыя раздзелы трэцяй часткі трылогіі “На ростанях” у часопісе “Полымя” (№№ 2 і 11).
У друку з’яўляюцца выступленні паэта ў абарону міру.
|
|
|
1950 г.
|
Сакавік . Выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
Чэрвень. Бярэ ўдзел у рабоце пленума Савецкага камітэта абароны міру. Кастрычнік. Выбіраецца ў Савецкі камітэт абароны міру. Выходзіць зборнік апавяданняў “Раніца жыцця”. |
|
|
1951 г.
|
Выходзіць кніга “Міхасёвы прыгоды”.
Верасень . Выбіраецца членам прэзідыума і старшынёй камітэта на І Пленуме Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру.
Лістапад . Бярэ ўдзел у рабоце ІІІ Усесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру.
|
|
|
1952 г.
|
8 студзеня Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам Леніна.
Верасень. Бярэ ўдзел у рабоце ХХ з’езда КП(б)Б. Выбіраецца членам ЦК і дэлегатам на ХІХ з’езд Усесаюзнай камуністычнай партыі.
3 лістапада за выдатныя заслугі ў развіцці савецкай мастацкай літаратуры і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам Леніна.
Выходзіць дакументальны кінанарыс “Народны паэт”.
|
|
|
1953 г.
|
Студзень . Удзельнічае ў рабоце сесіі АН БССР, перавыбіраецца віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук.
|
|
|
1954 г.
|
Люты. Бярэ ўдзел у рабоце ХХІ з’езда КПБ. Выбіраецца членам ЦК КПБ.
Сакавік. Выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.
Май. Бярэ ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 300-годдзю ўз’яднання Украіны з Расіяй.
Чэрвень. Заканчвае трэцюю частку трылогіі “На ростанях”.
Верасень. Удзельнічае ў рабоце ІІІ з’езда пісьменнікаў БССР.
Снежань. У складзе беларускай дэлегацыі выязджае ў Маскву на ІІ Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў. Выбіраецца ў склад праўлення саюза.
|
|
|
1955 г.
|
25 лютага за выдатныя заслугі ў развіцці беларускай літаратуры і ў сувязі з Дэкадай беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны ордэнам Леніна.
|
|
|
1956 г. |
Студзень. Бярэ ўдзел у рабоце ХХІІ з’езда КПБ. Выбіраецца членам ЦК КПБ і дэлегатам на ХХ з’езд КПСС. Працуе над паэмай "На шляхах волі". Люты. Удзельнічае ў рабоце ХХ з’езда КПСС. Выходзіць зборнік “Міхасёвы прыгоды” (паэмы, казкі, вершы). 13 жніўня 1956 г. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч (Якуб Колас) памірае за сваім рабочым сталом. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках. |