
Кароткая даведка пра востраў Ява
Ява – востраў у складзе Інданезіі, на якім знаходзіцца інданезійская сталіца – горад Джакарта.
Гэта самы густанаселены востраў на свеце: 140 млн чалавек размясціліся на тэрыторыі каля 130 тыс. км². Даўжыня вострава складае 1 000 км, на ім знаходзіцца 120 вулканаў, а каля 30 % тэрыторыі вострава займаюць джунглі.
Ява мае вельмі цікавую гісторыю, першыя дзяржавы на яго тэрыторыі сфарміраваліся яшчэ каля III ст. н. э. і існавалі да сярэдзіны XVII ст., калі Ост-Індская кампанія пачала паступовы захоп вострава. І менавіта ў час галандскай улады на востраве была заснавана сталіца Інданезіі – Батавія (сучасная Джакарта).
Доўгі час Інданезія ўваходзіла ў склад галандскай каланіяльнай імперыі, пад час Другой сусветнай вайны была акупавана японцамі, а пасля капітуляцыі Японіі абвясціла аб сваёй незалежнасці ў 1945 г. Але да прызнання незалежнасці інданезійцам давялося перажыць Першую і Другую каланіяльныя войны з Галандыяй, якая толькі напрыканцы 1948 г. згадзілася з самастойнасцю Інданезіі.
Востраў Ява вызначае непаўторны сплаў розных традыцый і культур, прыгажосць і багацце прыроды. Старадаўнія славутасці і багатая гістарычная спадчына вострава робяць яго вельмі цікавым для наведвання і вывучэння.