ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіВіртуальнае падарожжа з Янкам МаўрамПадарожжа ў Новую Гвінею (аповесць “У краіне райскай птушкі”, 1926)Кароткая даведка пра Новую Гвінею
Кароткая даведка пра Новую Гвінею

Кароткая даведка пра Новую Гвінею

Папуа – Новая Гвінея – краіна ў Акіяніі, размешчаная на ўсходняй частцы вострава Новая Гвінея і на 2 800 прылеглых астравах. На сушы яна мяжуе толькі з Інданезіяй, мае выхад да Ціхага і да Індыйскага акіянаў, недалёка ад яе знаходзяцца Аўстралія і Саламонавы астравы.

Новая Гвінея была адкрыта ў 1526 годзе, а назву атрымала ў 1545 годзе за падабенства насельніцтва з жыхарамі афрыканскай Гвінеі.

У час еўрапейскай каланізацыі тэрыторыя Папуа – Новай Гвінеі была населена папуасамі і меланезійцамі, якія жылі ва ўмовах каменнага веку. Асноўнымі іх заняткамі былі паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства, першыя жалезныя прылады былі завезены еўрапейцамі.

Доўгі час Папуа – Новая Гвінея знаходзілася пад уладай іншых краін: Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Германіі і нават Японіі. Толькі ў 1973 годзе яна атрымала ўнутранае самакіраванне, а ў 1975 годзе стала незалежнай дзяржавай.

Зараз насельніцтва складае каля 6 мільёнаў чалавек, у асноўным гэта папуасы і меланезійцы. Большая частка жыхароў хрысціяне, астатнія прытрымліваюцца традыцыйных мясцовых вераванняў.

Клімат краіны трапічны, вільготны, з невялікімі тэмпературнымі зменамі на працягу года. Гэтая мясцовасць мае вельмі багаты і разнастайны раслінны і жывёльны свет.

Бібліятэкарам