1 студзеня 2021 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 1, згодна з якім у мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны 2021 год у Беларусі аб'яўлены Годам народнага адзінства.
Пастановай ад 2 лютага 2021 г. № 64 Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства.
З 18 студзеня па 29 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2020 год.
28 студзеня ў рамках цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” прайшла экскурсія “Помнім боль і страты твае, Беларусь...”, прысвечаная творчасці А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
З 3 па 21 лютага ў бібліятэцы арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Беларусь – наш агульны дом”, прымеркаваная да VI Усебеларускага народнага сходу і Года народнага адзінства.
22 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь да Міжнароднага дня роднай мовы і Года народнага адзінства адкрылася фотавыстаўка “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.
29 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў адбыліся парламенцкія слуханні на тэму “Тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі. Гісторыка-прававыя аспекты ўз’яднання заходнебеларускіх зямель у складзе БССР”. У мерапрыемстве ўзяў удзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. На слуханнях абмяркоўваліся міжнародныя і геапалітычныя наступствы ўз’яднання беларускага народа, гісторыя і сучаснасць беларуска-польскіх стасункаў, шляхі заканадаўчага замацавання асноў дзяржаўнай дзейнасці па захаванні гістарычнай спадчыны і іншыя пытанні.
24 чэрвеня ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі адкрыты дыялог "Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы" з анлайн-падключэннем рэгіёнаў. Арганізатары сустрэчы – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Цэнтральны камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
28 чэрвеня ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Мечыслававіча Маркевіча з калектывам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
1 ліпеня ў галерэі “Атрыум” пачала работу мастацкая выстаўка Уладзіміра Шаркова “Славутасці Беларусі”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
3 верасня ў межах святкавання Дня беларускага пісьменства ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэс-канферэнцыя і прэзентацыя, прысвечаная выхаду новага навучальнага выдання для 1 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання.
Да XXVIII Дня беларускага пісьменства Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала шэраг праектаў, якія былі прэзентаваны 4–5 верасня ў Капыльскім раённым цэнтры культуры.
10 верасня ў галерэі “Мабільная” пачала работу экспазіцыя “Адметны Мінск”, прымеркаваная да Дня горада. Выстаўка паказала Мінск у плыні яго развіцця, адлюстравала гісторыю горада падчас розных перыядаў яго існавання, прадэманстравала панарамы Мінска, яго славутасці, родныя і знаёмыя вуліцы і будынкі ў прызме ўспрымання беларускімі графікамі і фатографамі.
14 верасня адкрыўся выставачны праект “Сімвалы жыцця”, прысвечаны Году народнага адзінства. Мэта экспазіцыі – захаванне ведаў аб нацыянальных традыцыях, папулярызацыя культурнага багацця, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа. “Cімвалы жыцця” адлюстроўваюць народныя вытокі, сямейныя традыцыі, родавыя абрады і знакавыя падзеі ў жыцці насельніцтва краіны.
17 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося культурна-патрыятычнае мерапрыемства “Беларусь – краіна адзінства”, прымеркаванае да Дня народнага адзінства. Новае свята – Дзень народнага адзінства – падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Адміністрацыя Першамайскага раёна г. Мінска.
22 лістапада адбылося адкрыццё фотавыставы “Беларускі погляд Даўгаўпілса”, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур. Мерапрыемства прайшло ў рамках творчай стажыроўкі для кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных калектываў мастацкай творчасці і старшынь грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа ў Беларусі, арганізаванай у рамках Года народнага адзінства Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
10 снежня адбылася
дыялогавая пляцоўка “Будуем будучыню разам”, арганізаваная Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыяй РГА “Белая Русь” і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. На працягу 2021 года дыялогавыя пляцоўкі РГА “Белая Русь” праходзілі ў розных установах культуры і адукацыі. Галоўная іх мэта – захаванне і развіццё гісторыка-культурных каштоўнасцей, свабодных і паважлівых адносін паміж людзьмі і грамадствам.