ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыТэматычны год у Беларусі2024 - Год качества

2024 – Год якасці

У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 2024 год аб’яўлены Годам якасці. Адпаведны Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г. падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Пастановай ад 16 студзеня 2024 г. № 41 Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года якасці.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках Года якасці арганізавала і правяла шэраг навуковых, культурна-асветніцкіх, адукацыйных праектаў і мерапрыемстваў.

У Год якасці Нацыянальная бібліятэка прадаставіла аддалены доступ да лічбавых копій дакументаў з яе фондаў, рэалізаваўшы праект па стварэнні аўтаматызаванай сістэмы “Электронная бібліятэка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”.

2 сакавіка ў бібліятэцы прайшла тэматычная экскурсія “Гуканне вясны” з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаная Году якасці.

З 14 па 17 сакавіка бібліятэка ўзяла ўдзел у ХХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

З 26 сакавіка да 30 красавіка ў галерэі “Мабільная” (3-ці паверх) размешчана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Высокая якасць”.

2 мая Нацыянальная бібліятэка правяла дабрачынную акцыю дарэння кніг Мінскаму гарадскому кадэцкаму вучылішчу ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

З 20 мая па 17 чэрвеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць выстава “Наш курс – эфектыўнасць і якасць!”.

18 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі грамадскае аб’яднанне “БРСМ” і маладзёжная агульнарасійская грамадская арганізацыя “Расійскія студэнцкія атрады” падпісалі Палажэнне аб правядзенні сумеснай патрыятычнай акцыі “Мы памятаем! Мы ганарымся!”.

З 25 чэрвеня па 15 верасня ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе выстава “Красуй, мая краіна!”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада Мінска.

31 жніўня і 1 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі дэманстравала выставу “Якасць – справа гонару кожнага!” у межах Дня беларускага пісьменства, які сёлета ладзіўся ў горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

У Года якасці запланавана падключэнне да электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі максімальнай колькасці ўстаноў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У рамках святкавання XXXI Дня беларускага пісьменства падчас дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам” Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала ў дар Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Пестрака больш за 100 выданняў, сярод якіх знакавыя кнігі па гісторыі, культуры Беларусі, мастацкія выданні беларускіх і рускіх пісьменнікаў.

10–16 верасня да Дня бібліятэк Нацыянальная бібліятэка Беларусі з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны праводзіла акцыю “Год якасці: фарміруем фонды разам”.

З 21 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працуе выстава плакатаў “Год якасці”.

Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты