ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Візіт дэлегацыі Новасібірскай вобласці
“Скрыня храбрасці” для Перамогі!

Інтэграцыя электронна-бібліятэчных сістэм у лічбавую структуру ўстаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі

Інтэграцыя электронна-бібліятэчных сістэм у лічбавую структуру ўстаноў сярэдняй і вышэйшай адукацыі
Іншыя навіны

19 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў семінар “Электронная бібліятэчная сістэма BOOK.ru – інфармацыйная падтрымка адукацыйнага і навуковага працэсу”.

Удзельнікам семінара быў прадстаўлены агляд кантэнту ЭБС BOOK.ru. Асаблівая ўвага нададзена функцыяналу рэсурсу: рэгістрацыі карыстальнікаў, падключэнню да АБІС, LMS Moodle з магчымасцямі бясшвовага пераходу, атрыманню статыстыкі. Прадэманстравана новаўвядзенне ЭБС – мабільная праграма сістэмы з магчымасцямі запампоўкі і чытання кніг афлайн.

Мадэратар семінара – начальнік інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ала Шарамецьева.


Спікерамі выступілі дырэктар па продажах электронных прадуктаў ТАА “КноРус медыя” Алена Святлова, кіраўнік групы тэхнічнай падтрымкі ЭБС BOOK.ru Васіль Ульянаў.

Па выніках семінара ўсе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты аб праходжанні навучання працы з ЭБС BOOK.ru.

Віртуальная чытальная зала працягвае знаёмства з вядучымі электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі і заўсёды адкрыта для супрацоўніцтва!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам