14 красавіка ў бібліятэцы адбыўся анлайн-семінар “Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: электронна-бібліятэчныя сістэмы ў дапамогу карыстальнікам бібліятэк”.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з кантэнтам і сэрвісамі электронна-бібліятэчнай сістэмы “БиблиоРоссика”. Гэта політэматычны інфармацыйны рэсурс, які змяшчае вучэбную, мастацкую і навукова-папулярную літаратуру.
У семінары ўзялі ўдзел спецыялісты бібліятэк устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі, навуковых і публічных бібліятэк.
Доступ да электронна-бібліятэчнай сістэмы “БиблиоРоссика” адкрыты для ўсіх зарэгістраваных карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі і зацікаўленых бібліятэк – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале.
Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.
Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.