ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Творца дасканаласці
Памяць, боль і абавязак вядуць беларусаў у Хатынь

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы ў дзейнасці бібліятэк

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы ў дзейнасці бібліятэк
Іншыя Навіны

22 сакавіка ў рамках серыі мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі прайшоў семінар “Электронная бібліятэка «РУКОНТ» для адукацыі, культуры і навукі”.

Электронная бібліятэка “РУКОНТ” – гэта міжгаліновая сістэма, якая змяшчае больш за 590 000 дакументаў як вядучых, так і рэгіянальных выдавецтваў Расіі: перыядычныя выданні, рэгіянальныя лічбавыя рэсурсы, манаграфіі, у тым ліку навучальныя і навуковыя выданні найбуйнейшых расійскіх ВНУ і інш.

У якасці запрошанага эксперта семінара выступіў Міхаіл Дзегцяроў, генеральны дырэктар Цэнтральнага калектара бібліятэк “БИБКОМ”. У сваім выступленні ён прадставіў агляд магчымасцей і асаблівасцей выкарыстання электроннай бібліятэкі.

Удзельнікі пазнаёміліся з кніжнымі і перыядычнымі выданнямі, прадстаўленымі на платформе “РУКОНТ”. Асаблівая ўвага была ўдзелена выдавецтву “Советский спорт”, якое спецыялізуецца ў сферы фізічнай культуры і спорту, і выдавецтву “Колос-с” – у сферы сельскай гаспадаркі.

Мерапрыемства прайшло ў змешаным фармаце. У ім узялі ўдзел больш за 30 спецыялістаў публічных і навуковых бібліятэк, бібліятэк устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інфармацыйных цэнтраў нашай краіны.

Віртуальная чытальная зала запрашае да супрацоўніцтва ўсе зацікаўленыя арганізацыі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання працы з імі.

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам