ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Прэзентацыя электронных інфармацыйных рэсурсаў у віртуальнай чытальнай зале
Як Статуты ВКЛ паўплывалі на развіцце сусветнай прававой думкі

Бібліятэка атрымала падарункі з малой радзімы Уладзіміра Дубоўкі і Кузьмы Чорнага

Бібліятэка атрымала падарункі з малой радзімы Уладзіміра Дубоўкі і Кузьмы Чорнага
Іншыя Навіны

Віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” папоўніўся новымі матэрыяламі, створанымі нашымі калегамі з бібліятэк Беларусі ў гонар сваіх землякоў, пісьменнікаў-маладнякоўцаў.

Навінкі былі ўручаны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі падчас навукова-практычнага семінара “Ураджэнцы роднага краю”, які прайшоў 3 лютага і быў прысвечаны ўшанаванню памяці сяброў літаб’яднання “Маладняк” на іх малой радзіме.

У ініцыятывах, арганізаваных у рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, ужо не першы раз прымае ўдзел Пастаўская раённая дзіцячая бібліятэка імя У. Дубоўкі. У сакавіку 2021 г. на ўрачыстым мерапрыемстве ўзнагароджання пераможцаў Рэспубліканскага анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына” нам была перададзена міні-энцыклапедыя “Уладзімір Дубоўка” (2020), падрыхтаваная Пастаўскай бібліятэкай да 120-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Інтэрактыўная карта – новае выданне, якое атрымала Нацыянальная бібліятэка ў дар ад пастаўчан. Яна змяшчае інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Дубоўкі, яго фотаздымкі, падрабязны матэрыял пра мерапрыемствы, што ладзіліся на Пастаўшчыне ў гонар пісьменніка з 2000 г. Карта змяшчае шмат QR-кодаў, якія дазваляюць паглядзець пазнавальныя відэаролікі, літаратурна-музычныя спектаклі, фільм пра У. Дубоўку “У песнях я на Беларусь малюся”, зняты бібліятэкай у 2015 г., буктрэйлер па кнізе пісьменніка “Як Алік у тайзе заблудзіўся” і інш.

Padarunki-D-Ch-1.jpg
Інтэрактыўная карта, прысвечаная У. Дубоўку

Пазнавальным матэрыялам пра свой край падзяліліся супрацоўнікі Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі: яны стварылі і перадалі нам буклет-даведнік па малой радзіме Кузьмы Чорнага – вёсцы Цімкавічы, што на Капыльшчыне. З выдання можна даведацца пра гісторыю гэтага краю, цімкавіцкія вуліцы, архітэктурныя будынкі і мемарыялы, а таксама пра Літаратурны музей Кузьмы Чорнага.

Запрашаем пазнаёміцца з навінкамі ў віртуальных экспазіцыях праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Сачыце за нашымі далейшымі навінамі!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам