ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Сэрца, поўнае дабрыні
Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”

Калядная зорка

Калядная зорка
Іншыя навіны

З 7 снежня па 11 студзеня ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе святочная выстава “Калядная зорка”, прысвечаная Калядам і Новаму году.

Новы год і Каляды – асаблівыя святы, прасякнутыя верай у чараўніцтва, напоўненыя дзівосамі, радасцю, зімовымі забавамі, падарункамі. Для беларусаў канец і пачатак года – гэта не проста даты. Гэта два тыдні радасці і весялосці, імя якім – Каляды. Раней за гэты час беларусы паспявалі развітацца з грузам старога года, накрыць на стол тры куцці, абавязкова наведаць царкву ці касцёл, абысці суседзяў са шчырымі зычаннямі дабрабыту, паваражыць на наступны год. Усе два тыдні чалавек імкнуўся быць вясёлым, ветлівым, гуллівым, а часам нават і дураслівым, акурат як і самі калядкі – невялічкія духі-істоты, якія  наведваюць людзей у гэтую пару.

Кніжная выстаўка “Калядная зорка” складаецца з некалькіх раздзелаў і расказвае пра гісторыю народных свят, навагоднія і калядныя традыцыі, прыкметы і павер’і, звязаныя з імі. Экспазіцыю адкрывае раздзел “Каляды на Беларусі”, у якім асаблівая ўвага нададзена традыцыі святкавання нашымі продкамі Новага года.

У раздзеле “Каляды ў свеце”, наведвальнікі даведаюцца пра святкаванне Новага года і Нараджэння Хрыстова ў Расіі, Канадзе, Германіі, Францыі і іншых краінах.

Цэнтральнае месца адведзена раздзелу “Цёплыя вечары”, у якім расказвацца, як упрыгожыць кватэру, арыгінальна аформіць падарункі родным і блізкім, змайстраваць маскі, сувеніры і ёлачныя ўпрыгожанні. Парады прафесійных дэкаратараў і сцэнарыстаў дапамогуць стыльна сервіраваць стол і арганізаваць незабыўнае, поўнае весялосці, сюрпрызаў і конкурсаў свята.

Бавіць сямейныя зімнія вечары дапамогуць кнігі з раздзела “Калядныя чытанні, у якім прадстаўлены казачныя аповесці і апавяданні Ханса Крысціяна Андэрсана, Чарльза Дзікенса, Харукі Муракамі, Мікалая Гогаля, Мікалая Някрасава. У зборніку “Беларуская зіма” маленькія наведвальнікі пазнаёмяцца з лепшымі вершамі, казкамі, апавяданнямі вядомых беларускіх пісьменнікаў пра зіму і навагоднія святы. Таксама у раздзеле прадстаўлены самыя новыя выданні сучасных беларускіх аўтараў, якія выйшлі сёлета ў выдавецтве “Беларусь”.

Да адметнасцей выставы варта аднесці выданне “Зімняя казка” Уільяма Шэкспіра (Масква, 1866) і “Святочныя апавяданні” У. Неміровіча-Данчанкі (С.-Пецярбург, 1904).

Запрашаем далучыцца да чараўніцтва кніжнага чытання. Пачніце Новы год з кнігамі.

Шчаслівых Каляд і вясёлага Новага года!


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам