ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новы выпуск зборніка “Здабыткі” паступіў у продаж
Выстаўка “Адметныя 85”: да 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў

Бяспечная, рэгуляваная і легальная міграцыя ў XXI стагоддзі

Бяспечная, рэгуляваная і легальная міграцыя ў XXI стагоддзі
Іншыя навіны

Тэматычная выстава “Бяспечная, рэгуляваная і легальная міграцыя ў XXI стагоддзі”, прысвечаная Міжнароднаму дню мігранта, адкрыта з 15 снежня па 16 студзеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Улічваючы вялікую колькасць мігрантаў і яе рост у свеце, 4 снежня 2000 года Генеральная асамблея на сваёй 55-й сесіі абвясціла 18 снежня Міжнародным днём мігранта (рэзалюцыя 55/93). У гэты дзень у 1990 годзе была прынята Міжнародная канвенцыя аб абароне праў усіх працоўных мігрантаў і членаў іх сем’яў (рэзалюцыя 45/158). Гэтая канвенцыя з’яўляецца ўсёабдымнай праграмай абароны праў мігрантаў – па стане на 1 кастрычніка 2021 года яе ратыфікавала 56 дзяржаў.

Прапанаваная выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.

Гэтыя дакументы пазнаёмяць чытача з калектыўнымі намаганнямі дзяржаў і міжнародных арганізацый, накіраванымі на забеспячэнне абароны праў мігрантаў, іх адаптацыю і інтэграцыю ў прымаючых краінах, на паляпшэнне кіравання міграцыяй.

Прадстаўленыя на выставе матэрыялы знаёмяць са становішчам мігрантаў у свеце, дзейнасцю Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ), Глабальнай камісіі па міжнароднай міграцыі, а таксама з дзяржаўнай палітыкай Рэспублікі Беларусь, накіраванай на рэгуляванне працэсаў міграцыі і аказанне дапамогі мігрантам у іх пошуку бяспечнага жыцця, міру і стабільнасці.

Сярод прадстаўленых на выставе экспанатаў – зборнікі міжнародна-прававых дакументаў і нацыянальных заканадаўчых актаў па пытаннях міграцыі, манаграфіі, матэрыялы даследаванняў па працоўнай міграцыі, практычныя і навучальныя дапаможнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый.

migratsia-1.jpg

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародная міграцыя і міграцыйнае права
  • Аб’ёмы і дынаміка міжнароднай міграцыі
  • Міграцыйная палітыка і супрацоўніцтва ў сферы міграцыі
  • Міжнародная працоўная міграцыя
  • Міграцыйныя працэсы ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне міжнародных адносін, юрыстам, палітолагам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі тэорыямі і праблемамі міграцыі.

Міжнародная міграцыя – гэта адна з асноўных адметных асаблівасцей нашага пераменлівага свету. У апошнія гады адсутнасць бяспекі, наступствы змены клімату, войны і канфлікты ў значнай ступені спрыялі вымушанаму перамяшчэнню як унутры краін, так і праз межы. У 2020 годзе больш за 281 мільён чалавек былі міжнароднымі мігрантамі, а да канца 2021-га больш за 59 мільёнаў чалавек былі ўнутрана перамешчанымі асобамі.

Карысныя спасылкі

Са спісамі літаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца тут.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт

20 Май 2024

17 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках адукацыйнага семінара “Пошук патэнтных дакументаў у сетцы Інтэрнэт” прайшоў практычны трэнінг па правядзенні патэнтнага пошуку.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

20–26 мая 1944 г. 15 тыдняў да Вызвалення

21 Май 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Да 95-годдзя таленавітага бібліёграфа Зоі Антонаўны Сядой

20 Май 2024

Зоя Антонаўна нарадзілася ў г. Нова-Барысаў Мінскай вобласці ў сям'і ваеннаслужачага. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны яна скончыла пачатковую школу і разам з бацькамі эвакуіравалася ў сяло Аторма Зяметчынскага раёна Пензенскай вобласці.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Бібліятэкарам